У Браслаўскім раёне ваўкі рэжуць авечак

З памяці вясковых жыхароў раёна яшчэ не сцёрліся не надта далёкія гады, калі вырашчаныя імі бульбу, збожжа, гародніну бязлітасна вынішчалі дзікі. Не «саромеліся» ікластыя нават наведацца ў двары сяльчан, блакіруючы ім выхад на вуліцу. Але, як кажуць, не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло. Пасля таго, як у некалькіх раёнах рэспублікі былі зафіксаваны ачагі ўспышкі афрыканскай чумы свіней, карыстальнікам паляўнічых угоддзяў паступіў загад звесці да мінімуму пагалоўе дзікоў, якія і з’яўляюцца асноўнымі пераносчыкамі гэтай заразы.

Паколькі пастаўленая задача па вынішчэнні дзікіх свіней кантралявалася на дзяржаўным узроўні, з ёй справіліся. Вяскоўцы ўздыхнулі вальней: зноў пачалі садзіць бульбу, сеяць пшаніцу. Але, падобна, іх чакае новая навала — ваўкі.

Усё часцей і часцей у сродках масавай інфармацыі з’яўляюцца паведамленні пра драпежнікаў, якія рэжуць хатнюю жывёлу. Яно і зразумела. На працягу доўгіх гадоў асноўным кормам ваўкоў быў маладняк дзікоў. Цяпер жа лёгкай здабычы не стала, у дадатак прыйшла восень — час трэніровак падрослых ваўчанят. Вось і накіроўваюцца вывадкі да вёсак, дзе на полі пасвіцца жывёла, каб і паесці, і маладняк папрактыкаваць у паляванні. А для гэтай мэты лепш за ўсё падыходзяць авечкі.

На мінулым тыдні ў рэдакцыю патэлефанавала жыхарка вёскі Гаўрылаўцы Ганна Ермалёнак, якая паскардзілася, што за апошніх паўтара месяца ваўкі зарэзалі дзвюх яе авечак і казляня.

Пры нашай сустрэчы жанчына расказала, што пацярпела ад драпежнікаў не толькі яна, а і яшчэ двое суседзяў. Ганна Пятроўна таксама паведаміла, што са сваёй бядой яна звярталася ў аддзел лясной гаспадаркі нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры». Хоць і не з першага разу, але на яе скаргу адрэагавалі, затым паведамілі, што пры аб’ездзе наваколля ні ваўкоў, ні іх слядоў не бачылі, таму, хутчэй за ўсё, нашкодзілі бадзяжныя сабакі.

Толькі з гэтым цяжка згадзіцца. Па-першае, на здымку, зробленым на мабільны тэлефон, бачна, што авечка зарэзана прафесіянальна: у яе перарвана горла. Так могуць толькі ваўкі. Сабакі ж ахвяру ірвуць ззаду. Па-другое, нават здзічэлы сабака сваю здабычу пачынае есці на месцы, ваўкі ж імкнуцца аднесці яе як мага далей ад месца расправы, што і назіралася ва ўсіх выпадках. Таму не можа быць сумнення ў разбоі менавіта ваўкоў.

Хочацца верыць, што пасля гэтай публікацыі спецыялісты нацыянальнага парка больш уважліва аднясуцца да ўзнятай праблемы і не дапусцяць той сітуацыі, якая калісьці была з дзікамі.

■ Аляксандр АЗЕВІЧ.

P. S. Пакуль матэрыял рыхтаваўся да друку, стала вядома пра нападзенне драпежнікаў на авечак у в. Боханы.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago