Работнік культуры: хто ён?

Для большасці людзей работнік культуры асацыіруецца толькі са сцэнай і масавымі мерапрыемствамі. На самой справе ў дружную сям’ю культработнікаў уваходзяць прадстаўнікі розных прафесій, якія агульнымі намаганнямі ствараюць і захоўваюць культуру.

ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ РОЗНЫХ ВІДАЎ МАСТАЦТВА

У Цэнтралізаванай клубнай сістэме Браслаўскага раёна працуюць 59 культурна-асветніцкіх работнікаў. Як паведаміла намеснік дырэктара ЦКС Алена Зубко, яны займаюцца з жыхарамі раёна вывучэннем харэаграфіі, песень, акцёрскай ігры, дэкламацыяй, зборам фальклору і г. д. Працуюць 159 клубных фарміраванняў, якія аб’ядноўваюць больш за 2 000 удзельнікаў. Дванаццаць калектываў мастацкай самадзейнасці маюць ганаровае званне «народны». Што год работнікі ЦКС ладзяць больш за 3 000 мерапрыемстваў рознай накіраванасці — як для дзяцей, так і для дарослых.

ЗАХАВАННЕ НАЦЫЯНАЛЬНА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ

Захоўваць гісторыю свайго народа, а праз выстаўкі, экскурсіі і майстар-класы знаёміць з ёй людзей — штодзённая праца музейных работнікаў. Як расказа- ла дырэктар Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў Вольга Антанёнак, ва ўстанове працуюць 11 спецыялістаў. У іх абавязкі ўваходзіць вядзенне навукова-даследчай работы, распрацоўка экспазіцый, падрыхтоўка публікацый, правядзенне лекцый, заняткаў, экскурсій. У фондах аб’яднання захоўваецца 24 884 экспанаты з гістарычнага мінулага Браслаўшчыны, якія сабраны музейнымі работнікамі падчас экспедыцый.

АСВЕТНІЦКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

У сучасным грамадстве дзейнасць бібліятэкара, па словах дырэктара Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Браслаўскага раёна Вольгі Ляснеўскай, не абмяжоўваецца толькі работай з кнігай. У 13 бібліятэках сістэмы працуюць 30 спецыялістаў, якія кожны дзень дапамагаюць наведвальнікам арыентавацца ў моры інфармацыі. Разам з тым яны знаёмяць браслаўчан з цікавымі людзьмі. Напрыклад, сёлета адбыліся сустрэчы з членам Саюза пісьменнікаў К. Хадасевіч-Лісавой, лаўрэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне» Б. Крэпакам, беларускім пісьменнікам У. Марозам, кінарэжысёрам І. Волах. Ініцыіруюць бібліятэкары і цікавыя праекты, як, напрыклад, культурны комплекс «Свабодная бібліятэка».

МУЗЫЧНА-ЭСТЭТЫЧНАЕ ВЫХАВАННЕ

Браслаўская і Відзаўская дзіцячыя школы мастацтваў і іх філіялы ў Ахрэмаўцах, Друі і Казянах нясуць ганаровую місію — навучаюць дзяцей музыцы. Дзякуючы штодзённай працы педагогаў маленькія жыхары Браслаўшчыны маюць магчымасць авалодаць навыкамі ігры на розных інструментах, а таксама развіць свае вакальныя і танцавальныя здольнасці. Як адзначыла дырэктар Браслаўскай ДШМ Ганна Лабуць, выхаванцы ўсіх устаноў прымаюць актыўны ўдзел у канцэртнай дзейнасці, многія дзеці становяцца лаўрэатамі конкурсаў і абіраюць у будучым прафесію музыканта. Усяго ж на Браслаўшчыне з дзецьмі займаюцца творчасцю 35 спецыялістаў.

АДЗІНАЙ КАМАНДАЙ МОЦНЫЯ

Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Людміла Новікава ўпэўнена, што культработнікі — энтузіясты з вялікім творчым патэнцыялам, а неабходную падтрымку на кожным этапе дзейнасці ім аказваюць супрацоўнікі цэнтралізаванай бухгалтэрыі і тэхнічнага абслугоўвання. Усяго ж у раёне дзейнічаюць 37 аб’ектаў культуры, у якіх працуюць 184 чалавекі. Толькі ўсе разам, адзінай камандай, яны робяць наш вольны час займальным і карысным.

■ Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

35 минут ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

59 минут ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

1 час ago

В Браславском районе горел жилой дом. Предположительная причина пожара — неосторожность при курении

В четверг, 25 апреля, в 9.15 утра в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре в…

1 час ago

«Время выбрало нас!» Основные тезисы, прозвучавшие на VII Всебелорусском народном собрании

«Время выбрало нас». Под таким девизом в Минске 24 – 25 апреля работало VII Всебелорусское…

2 часа ago

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

3 дня ago