Categories: Главное

Якія сувеніры прапануюць турыстам на Браслаўшчыне

Збіраючыся ў госці, мы абавязкова задумваемся пра падарункі, асабліва калі выязджаем за межы Браслаўшчыны. Хочацца набыць і падарыць такіе сувеніры, каб засталося прыемнае ўражанне пра наш край. «Браслаўская звязда» пашукала цікавыя варынты.

Апошні час у Браславе няма праблем з выбарам сувенірнай прадукцыі, а выбіраючы падарунак з сімволікай роднага горада, можна патраціць не адну гадзіну, каб знайсці найлепшы варыянт.

АД СУВЕНІРАЎ…

Кубкі, талеркі, магніты, пано, капелюшы, вышыванкі, лялькі-абярэгі…У гандлёвых кропках райцэнтра дастаткова багаты выбар сувенірнай прадукцыі. Радуе, што ўсё часцей можна знайсці вырабы з выявай герба Браслава ці славутых мясцін раёна. Нават па словах прадаўцоў можна меркаваць, што найбольш запатрабаваны менавіта тавары з малюнкамі такой тэматыкі. Сярод самых даступных па кошце ў якасці сувеніра, безумоўна, магніты. Здавалася б, такая дробязь, але калі прыглядзецца, то некаторыя выглядаюць дастаткова арыгінальна. Напрыклад, драўляныя з патрыятычным надпісам «Я люблю Браслаў».

Добрым падарункам у якасці сувеніра можа стаць кубак, тым больш што на прылаўках магазінаў можна знайсці гэты посуд не толькі з яркімі пейзажамі Браслаўшчыны, але і вясёлымі надпісамі, кшталту «У любой незразумелай сітуацыі едзь у Браслаў».

Калі ж магніты ці кубкі вы лічыце дастаткова простым сувенірам, то можна знайсці больш эксклюзіўныя рэчы, напрыклад, вышыванкі, тканыя паясы, саламяныя капелюшы ад браслаўскіх майстроў. Яшчэ можна выбраць гліняныя плакеткі з выявамі славутых мясцін ці абразом Маці Божай Браслаўскай, насценныя пано з краявідамі горада, інкрусціраванае саломкай і інш. Уручаць такія падарункі ўдвая прыемней, асабліва калі сувеніры выраблены землякамі.

…ДА ПАЧАСТУНКАЎ

Дэкаратыўныя вырабы ў якасці сувеніра — добра, але ж калі прыязджаеш у госці, хочацца прывезці і прысмакі для сваіх блізкіх. Смачныя ядомыя падарункі стануць нядрэннай альтэрнатывай. Тым больш, што ў Браславе некалькі прамысловых прадпрыемстваў, якія займаюцца выпускам прадуктаў харчавання.

Так, у гандлёвых кропках ёсць пернік ад Браслаўскага хлебазавода ў арыгінальнай упакоўцы. Сапраўды, такі выраб не сорамна прывезці і падарыць. Сюды ж дадаём хлеб «Браслаўскі край». Сярод прадукцыі Браслаўскага цэха па вырабе сыроў ААТ «Глыбоцкі МКК» мы абралі крэм тварожны «Браслаўскі пачастунак». Завяршаюць агульную карціну рыбныя кансервы ад Браслаўрыбы. У гэтага вытворцы можна выбраць кансервы з рыбы, якая водзіцца ў нашых азёрах, ці з марской, але закансерваванай па ўнікальным рэцэпце, распрацаваным у Браславе. Такім чынам, у нас складваецца прадстаўнічы прадуктовы набор.

Словам, купіць і парадаваць адметнымі браслаўскімі сувенірамі сваіх блізкіх і сяброў, якія жывуць за межамі Браслаўшчыны, можна і нават патрэбна. Тым больш, што такім чынам складзецца прыемнае ўражанне пра наш край.

■ Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

16 часов ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

17 часов ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

19 часов ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

19 часов ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

19 часов ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

19 часов ago