Categories: Главное

Малады спецыяліст ЦДіМ Ганна Какеўка

Абудзіць у дзяцей любоў да творчасці і навучыць іх ствараць прыгажосць — менавіта такую задачу ставіць перад сабой малады спецыяліст ЦДіМ Ганна Какеўка.

Сама дзяўчына ў незвычайны свет мастацтва з задавальненнем ступіла, калі вучылася ў полацкай сярэдняй школе. Паралельна яна паступіла ў мясцовую музычную, а пазней — у мастацкую школы. Безумоўна, вучыцца адразу ў трох установах было даволі складана, але мэтанакіраваная, крэатыўная дзяўчына паспяхова ава- лодвала не толькі вучэбнай праграмай, а яшчэ спасцігала і музычную грамату, і азы малявання, і сакрэты дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

— Дамоў вярталася толькі вечарам, — узгадвае Ганна, — але стомы ніколі не адчувала, бо гэтыя заняткі былі часткай маёй душы.

А каб адшліфаваць прыродны талент і надаць яму прафесійную агранку, Г. Какеўка пасля заканчэння школы паступіла ў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт на мастацка-графічны факультэт. Метавіта тут дзяўчына пачала грунтоўна вывучаць сакрэты керамічнай справы.

Але шматграннай натуры Ганны гэтага падалося мала, таму на трэцім курсе яна атрымала прафесію цырульніка. Да таго ж паспела паўдзельнічаць у конкурсах артрычоскі.

І вось з багажом мастацкіх ведаў, навыкаў і са шчырымі памкненнямі ствараць вакол сябе прыгажосць Г. Какеўка ўпэўнена пераступіла парог ЦДіМ. Добразычліва сустрэла маладога спецыяліста творчая і дружная сям’я ўстановы дадатковага навучання.

Браслаўскіх школьнікаў педагог будзе вучыць ствараць прыгожыя вырабы з гліны.

— Гэта цудоўны прыродны матэрыял, — лічыць Г. Какеўка, — які нясе людзям добрую, станоўчую энергетыку. Да таго ж праца з ім развівае маторыку рук, а таксама памяць, мову і фантазію.

Творчасць для Ганны — цэлы свет, поўны тайнаў і прыгажосці. І ўсім гэтым ад усяго сэрца яна жадае падзяліцца са сваімі будучымі выхаванцамі, навучыць іх бачыць прыгожае і цаніць яго.

■ Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

3 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

3 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

3 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

3 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

3 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

3 дня ago