Бесклапотнае лета перагарнула апошні ліст календара, і пасталеўшыя вучні селі за парты. Каб у новым навучальным годзе ў дзяцей былі ўсе неабходныя школьныя прыналежнасці, паклапаціліся ў першую чаргу бацькі. Але не засталіся ў баку ад гэтай справы і грамадскія аб’яднанні.
Браслаўская РА РГА «Белая Русь» таксама прымала ўдзел у акцыі «Збяром дзіця ў школу». Напярэдадні першага верасня галоўны бухгалтар раённай арганізацыі Лідзія Максімовіч і галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ірына Аніська наведалі тры шматдзетныя сям’і, каб уручыць школьнікам неабходнае адзенне і канцылярскія прыналежнасці на суму па 200 рублёў. Безумоўна, і бацькі, і дзеці вельмі ўзрадаваліся падарункам, сардэчна дзякавалі, а школьнікі паабяцалі добра вучыцца.
■ Алена ПЯТУШКА.
Фота аўтара
Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…
Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…
В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…
С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…
В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…
Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…