Categories: Люди

Рыма Пяткевіч — ВЕТЛІВЫ І ДОБРАЗЫЧЛІВЫ прадавец

Кожнаму з нас прыемна зайсці ў магазін, дзе лагоднай усмешкай сустрэне прадавец, параіць тавар, а праводзіць з набытай пакупкай словамі «Калі ласка, прыходзьце яшчэ». Жыхары аграгарадка Опса з удзячнасцю адгукаюцца пра прадаўцоў мясцовага прадуктовага магазіна, асабліва адзначаюць ветлівасць яго загадчыцы Рымы Пяткевіч.

У сферы гандлю жанчына працуе больш за 20 гадоў, таму не выпадкова, што за гэты час у яе з’явіўся свой сакрэт таго, як знайсці агульную мову з пакупніком. І ён даволі просты. Рыма Лявонаўна сцвярджае, што трэба адносіцца да сваіх кліентаў добразычліва, ветліва і абавязкова сустракаць іх з усмешкай. Жанчына свой працоўны шлях пачынала ў 90-х гадах. У той час яна разам з сям’ёй пераехала з Латвіі ў Беларусь. На руках былі дакументы па спецыяльнасці прадавец. І Р. Пяткевіч уладкавалася ў магазін у вёсцы Мінкавічы. Пасля таго, як яго зачынілі, працавала ў Пеліканах, а калі і гэтую гандлёвую кропку прыйшлося ліквідаваць, перайшла на пасаду загадчыка магазіна ў агр. Опса. Тут яна працуе ўжо 2 гады. Калектыў хоць і невялікі (а гэта два прадаўцы і загадчык), але зладжаны і адказны. Ды і гандлёвая кропка запатрабаваная. Калі зімой крыху менш пакупнікоў, то летам магазін не бывае пустым. Акрамя мясцовых, заглядваюць сюды і жыхары суседніх вёсак, а таксама турысты, што праязджаюць міма.

Рыма Лявонаўна адзначае, што яе гандлёвая кропка працуе для пакупніка. Жанчына сочыць за тым, каб паліцы не толькі не пуставалі, але былі на іх усе неабходныя харчовыя прадукты. Калі мясцовыя жыхары просяць нешта дадаткова прывезці, з задавальненнем выконвае іх просьбу. І сапраўды, сёння тут ёсць выбар мясных, хлебабулачных вырабаў, малочнай прадукцыі, напіткаў, саладосцей. Адным словам, у магазіне можна купіць усё неабходнае да стала. За сваю добрасумленную працу Рыма Пяткевіч не раз была адзначана рознымі ўзнагародамі. Сярод апошніх — Ганаровая грамата абласнога спажыўсаюза, якую яна атрымала ў ліпені гэтага года. А яшчэ яе імя занесена на Дошку гонару Браслаўскага райпа.

Рыма Лявонаўна не толькі выдатны спецыяліст, што адзначаюць кіраўніцтва і калегі, але і цудоўная маці. Разам з мужам выхавала траіх дзяцей. Цяпер яны дарослыя, вывучыліся, працуюць, і ў жанчыны з’явілася больш вольнага часу. Яго яна прысвячае справам па гаспадарцы, а таксама свайму любімаму занятку — вязанню.

 Таццяна ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago