Хачу набыць у Браславе зямельны ўчастак для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома. Падкажыце, калі ласка, канкрэтныя адрасы іх размяшчэння і на якіх умовах яны прадаюцца.
Валерый, г. Браслаў.
Па словах начальніка землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Таццяны Севасцьянавай, па стане на па- чатак ліпеня 2017 года ў пералік свабодных зямельных участкаў для будаўніцтва і абслугоўвання жылых дамоў на тэрыторыі раёна ўключаны 43 надзелы з умовай продажу ў прыватную ўласнасць. Яшчэ на адзін афармляюцца дакументы на права заключэння дагавора арэнды для размяшчэння гандлёвай кропкі.
Непасрэдна ў горадзе на продаж выстаўляюцца ўчасткі па вул. Лермантава, 22, Багдановіча, 30, Дзяржынскага, 76 і 78, Гагарына, 31А, Слабодская, 15 і Цагляная, 26.
Першапачатковая цана на ўчасткі розніцца. Напрыклад, на вул. Дзяржынскага яна ўстаноўлена ў 13 739 руб., Гагарына — 6 857, Слабодскай — 8 705 руб.
Для параўнання: у в. Маскавічы ўчасткі можна набыць за 2 і 3,5 тысячы рублёў, у Купчэлях — за 2, Друі — за 1,5, Мілашках — за 3,5 тысячы, у Струсце — за 3 тысячы руб.
Поўная інфармацыя пра сфарміраваныя для продажу ўчасткі размешчана на сайце Браслаўскага райвыканкама, камунальнага кансалтынгавага УП «Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу» і сацыяльных сетках.
Звесткі пра правядзенне аўкцыёнаў друкуе і «Браслаўская звязда».
■ Падрыхтаваў Аляксандр АЗЕВІЧ.