Categories: Здоровье

На раённы турзлёт-2017 прыехала 6 каманд. Хто стаў лепшым?

Нядаўна на турыстычнай стаянцы «Окменіца» аматары паходнага жыцця аспрэчвалі права называцца лепшай камандай раёна па турыстычна-прыкладных дысцыплінах. Турзлёт арганізавалі і праводзілі аддзелы ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, а таксама раённы камітэт грамадскага аб’яднання БРСМ.

У гэтым годзе ў спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды ДП «Браслаў-камунальнік», Браслаўскага філіяла Глыбоцкага МКК, райпа, СВК «Маяк Браслаўскі», аддзела адукацыі, а таксама зборная ўстаноў сацыяльнай сферы, аснову якой складалі работнікі культуры.

З раніцы 30 чэрвеня стаянку напоўнілі галасы турыстаў, якія пачалі разбіваць свае лагеры. Кожная з каманд імкнулася разгарнуць свой палатачны гарадок з найбольшым густам, бо ведала, што ў праграму спаборніцтваў абавязкова ўключаецца конкурс на лепшы быт часовага прытулку.

На агульным пастраенні прысутных вітаў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Станіслаў Астаноўка, які даручыў прадстаўнікам мінулагодняй каманды-пераможніцы (аддзел адукацыі) узняць сцяг. На гэтую працэдуру выйшлі Сяргей Пушкароў і Яна Багдановіч. І адразу ж пасля ўрачыстага адкрыцця турысты выправіліся на высвятленне мацнейшых.

Трэба адзначыць, што сёлета да абавязковых конкурсаў, такіх як арыентаванне на мясцовасці, турыстычна-прыкладное шматбор’е, зарадка і «Вясёлы шашлычок», арганізатары прыбавілі яшчэ два: пераадоленне паласы перашкод і «Флэшмоб». Менавіта з паласы перашкод і пачаліся спаборніцтвы. Кожную каманду прадстаўляў адзін хлопец, якому трэба было за найкарацейшы час дастаць з вады сцяжок, несці мяшок з пяском, перацягваць з дапамогай каната аўтамабільную шыну, прапаўзаць пад калючым дротам, кантаваць трактарнае кола. На гэтую трасу выпраўлялі самых моцных і вынослівых.

Да вечара ж каманды яшчэ спаборнічалі ў тэхніцы воднага турызму, арыентаваліся на мясцовасці і пераадольвалі турысцкую паласу, удзельнічалі ў конкурсах мастацкай самадзейнасці і «Вясёлы шашлычок», ладзілі флэшмоб.

Да позняй ночы над «Окменіцай» панаваў вясёлы настрой, якога не сапсаваў нават дождж, што сыпануў з неба некалькі разоў.

Раніцай у суботу, пасля зарадкі і сняданку, прайшлі спаборніцтвы па тэхніцы веласіпеднага турызму і жартоўная эстафета.

Бліжэй да абеду на агульным пастраенні судзейская калегія аб’явіла вынікі. Граматы, медалі і прызы спачатку атрымлівалі пераможцы кожнага з этапаў спаборніцтваў. У камандным жа першынстве лепшымі сталі турысты СВК «Маяк Браслаўскі», другое месца заваявала каманда аддзела адукацыі, трэцяе — зборная сацыяльнай сферы. А ўсе разам атрымалі добры зарад бадзёрасці, набылі новых сяброў і проста цудоўна адпачылі.

— Да наступнага лета, «Окменіца», — скандзіравалі пасля закрыцця злёту яго ўдзельнікі.

Аляксандр АЗЕВІЧ.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago