Мерапрыемства для дзяцей і дарослых ля ЦДіМ

Мерапрыемства для дзяцей і дарослых пад такой назвай прайшло ў Браславе ў мінулую пятніцу. Яно прысвячалася Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Трэба сказаць, што, нягледзячы на сур’ёзнасць тэмы, свята прайшло цікава, весела і дынамічна.

Ля будынка цэнтра дзяцей і моладзі ў гэты дзень сабралася шмат жадаючых не сумаваць летнім вечарам, правесці яго займальна і ў добрай кампаніі.

Дзеці ўдзельнічалі ў спартыўнай эстафеце на свежым паветры, разам з дарослымі праходзілі майстар-класы па розных відах рукадзелля, танцавалі старадаўнія танцы, малявалі і гулялі. На пляцоўках РАНС і газавай службы малыя дэманстравалі свае веды па бяспецы, а таксама даведаліся шмат новага ад работнікаў гэтых сфер дзейнасці пра правілы паводзін у небяспечных сітуацыях.

Стомленыя, але задаволеныя дзеці і дарослыя каштавалі юшку, звараную ў паходных умовах, і ласаваліся вітамінным чаем з самавара з варэннем і сушкамі.

У рамках свята стартаваў фотаконкурс «Міс пажарная бяспека», арганізаваны сумесна РАНС і рэдакцыяй газеты «Браслаўская звязда». Фотаздымкі з яго будуць публікавацца ў нашай газеце, пачынаючы з гэтага нумара.

■ Вольга ПАТАПОВІЧ.

Фота аўтара.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

1 день ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

1 день ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

1 день ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

1 день ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

1 день ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

1 день ago