Categories: Деньги

На племянной трусаферме ААТ «Мяжаны» капітальная рэканструкцыя

Кожнае жывёлагадоўчае памяшканне, незалежна ад таго, хто ў ім гадуецца: буйная рагатая жывёла ці свінні, авечкі ці птушкі — патрабуе рэгулярнага цякучага і капітальнага рамонту або нават глабальнай рэканструкцыі. Калі ж размова ідзе пра такіх далікатных гадаванцаў, як трусы, то яны да сябе патрабуюць павышанай увагі.

На адзінай у рэспубліцы племянной трусаферме ААТ «Мяжаны» капітальная рэканструкцыя напрошвалася ўжо не адзін дзень. Аднак то сродкаў не хапала, то знаходзіліся больш важныя аб’екты, на якія накіроўваліся будаўнікі і матэрыялы. Урэшце сёлета рукі дайшлі і да трусафермы.

Трусавод Іван Кульпа

Як расказала дырэктар сельгаспрадпрыемства Вольга Балочка, рэканструкцыю пачалі з аптымізацыі тэрыторыі. Яе значна скарацілі, каб лішняя зямля не пуставала. Ды і старая агароджа ўжо не адпавядала свайму прамому прызначэнню, бо ў ёй з’явілася шмат прарэх.

Галоўнай жа задачай рэканструкцыі ставілася замена сетчатых металічных клетак на драўляныя. Справа ў тым, што звяркі, аднятыя ад матак для далейшага вырошчвання, у металічных клетках зімой не выжывалі. Таму з надыходам халадоў трусаматак пераставалі злучаць і яны па некалькі месяцаў не прыносілі патомства.

У першыя ж веснавыя месяцы попыт на звяркоў вырастае, а маладняку для рэалізацыі не хапае. Даводзілася запісваць патэнцыяльных пакупнікоў на чаргу, што вяло да прама ўпушчанай выгады, ды і іміджу племферме не прыбаўляла. Цяпер жа гэта праблема адыдзе на другі план, а патрэбы жадаючых набыць маладняк будуць закрывацца бесперабойна.

■ Аляксандр АЗЕВІЧ.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Молодые браславчане благоустроили воинское захоронение в д. Зарачье

Молодые люди из различных учреждений и организаций Браславщины объединились и благоустроили воинское захоронение в д.…

9 часов ago

Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджванні ордэнам Маці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ нумар 196 аб узнагароджванні ордэнам Маці. За нараджэнне і…

9 часов ago

Госконтроль проводит горячую линию по вопросу своевременности и качества оказания социальной помощи

Комитет государственного контроля Витебской области проводит горячую линию с жителями по вопросу своевременности и качества…

9 часов ago

Для семей из Браславского района организовали спортландию

В День семьи на городском стадионе состоялась спортландия, главными героями которой стали мамы, папы и…

9 часов ago

Милиция проводит основной этап специальной программы «Детство без насилия»

В эти дни и по 24 мая сотрудники группы наркоконтроля и противодействия торговле людьми Браславского…

9 часов ago

У Браславе правялі дыялогавую пляцоўку на тэму дзяржаўнай сімволікі

Выказаць павагу да беларускіх сімвалаў і гонар за прыналежнасць да сваёй Радзімы – так начальнік…

9 часов ago