Пяць прычын наведаць Іказнь

Іказнь месціцца на беразе аднайменнага возера. У летапісах населены пункт упершыню ўпамінаецца ў 1499 годзе. Сёння мы прапануем вам адправіцца ў гэтае мястэчка і бліжэй пазнаёміцца з ім.

СФАТАГРАФАВАЦЦА З ГОСЦЕМ СА СКАНДЫНАВІІ

На ўездзе ў аграгарадок па правым баку дарогі (з Браслава) знаходзіцца геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння — валун «Вялікі камень». Яго даўжыня — 3,3 м, шырыня — 3, вышыня — 2. Важыць валун прыкладна 27,8 тоны. Лічыцца, што ён прынесены ледніком са Скандынавіі.

 

 

ПРАЙСЦІСЯ ПА БРУКАВАНЦЫ

З польскіх часоў на ўскрайку Іказні захаваўся кавалак сапраўднай брукаванкі. З цягам часу яна не страціла свой знешні выгляд і значэнне і па-ранейшаму служыць мясцовым людзям.

ПАБЫВАЦЬ НА ВОСТРАВЕ У XVI — XVIII

стагоддзях на востраве ў возеры Іказнь існаваў замак. Яго пабудавалі ў 1504 годзе Сапегі. З берагам замак быў звязаны пантонным мастом, які пры небяспецы хавалі ў ваду. Сёння ад яго засталіся толькі замкавыя валы і легенды, якія расказваюць пра падзямеллі і клады.

УБАЧЫЦЬ КАСЦЁЛ У НЕАРАМАНСКІМ СТЫЛІ

На месцы сённяшняга касцёла ў Іказні, шпілі якога відаць здалёку, было некалькі драўляных храмаў. Першы быў пабудаваны ў 1593 годзе паводле фундацыйнай граматы канцлера ВКЛ Льва Сапегі, а вось у 1906 годзе было ўзведзена капітальнае мураванае збудаванне ў неараманскім стылі. З касцёлам звязана цікавая гісторыя. Вядома, што ў ім хрысцілі Генрыха Дмахоўскага — вядомага скульптара (аўтара партрэтных медальёнаў і бюстаў Дж. Вашынгтона, Б. Франкліна, Т. Джэферсана, якія і сёння ўпрыгожваюць Капітолій у Вашынгтоне).

ДАКРАНУЦЦА ДА ПОМНІКА АРХІТЭКТУРЫ

Свята-Мікалаеўская царква ў Іказні з’яўляецца помнікам архітэк- туры рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудаваны храм у 1905 годзе ў традыцыях маскоўскай школы архітэктуры XVII стагоддзя. Грошы на яе збудаванне былі выдзелены з дзяржаўнай казны па распараджэнні рускага імператара Мікалая ІІ.

■ Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago