ПРА ШТО ПІСАЛА «БРАСЛАЎСКАЯ ЗВЯЗДА» 35 гадоў таму назад (май 1982-га)

СВЯТА СУСТРЭЛІ Ў ПОЛІ

Вясна прыспешвае, не дае заседжвацца дома хлебаробу. Вось і Першамай працаўнікі калгаса імя Варашылава сустрэлі ў полі. Міжнародны дзень салідарнасці працоўных яны імкнуліся адзначыць ударнай працай — завяршэннем сяўбы льну, кукурузы, пасадкі бульбы.

РЫХТУЮЦЬ ВЫСОКАКВАЛІФІКАВАНЫХ МЕЛІЯРАТАРАЎ

Выдатныя ўмовы для падрыхтоўкі меліяратараў створаны ў Друйскім ССПТВ-39. Нядаўна, напрыклад, тут узведзены новыя вучэбны і бытавы карпусы. Кабінеты і лабараторыі аснашчаны навейшай тэхнікай, разнастайнымі дапаможнікамі. Усё гэта дазваляе навучэнцам паспяхова засвойваць праграмны матэрыял.

ПАКЛІЧУЦЬ ГОРНЫ

Па рашэнні ЦК ВЛКСМ і бюро Цэнтральнага Савета Усесаюзнай піянерскай арганізацыі імя У. І. Леніна з 13 па 19 мая ў піянерскіх дружынах краіны праводзіцца тыдзень урачыстасцей, прысвечаных 60-гадоваму юбілею піянерыі. Адбудуцца сустрэчы са старэйшымі таварышамі — камуністамі і камсамольцамі, зборы. А 19 мая ў кожнай дружыне загарыцца святочны касцёр.

ЗА ЎМАЦАВАННЕ ФОНДУ МІРУ

За актыўную работу па ўмацаванні фонду міру Беларуская рэспубліканская камісія садзейнічання Савецкаму фонду міру ўзнагародзіла Ганаровай граматай калектывы райсельгастэхнікі, Слабодкаўскай псіханеўралагічнай бальніцы і рэдакцыі раённай газеты «Браслаўская звязда».

СТАЛІ ПЕРАМОЖЦАМІ

Летась быў створаны раённы камбінат кааператыўнай прамысловасці, у які ўвайшлі каўбасны цэх, відзаўскія пякарня і цэх вэнджання. Першы год для яго склаўся не вельмі добра, затое сёлета выпушчана і рэалізавана насельніцтву 135,2 т каўбасных і 1 321 т хлебабулачных вырабаў. А па выніках работы за першы месяц калектыў камбіната прызнаны пераможцам сярод прадпрыемстваў райспажыўсаюза.

ДАНІНА ГЛЫБОКАЙ УДЗЯЧНАСЦІ

Дзявятага мая браслаўчане, як і ўсе савецкія людзі, урачыста адзначылі Дзень Перамогі. Свята пачалося з ускладання гірлянд да помніка У. І. Леніну. Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны аддалі даніну глыбокай любові і павагі правадыру рэвалюцыі. Потым урачыстая калона пад гукі аркестра рушыла да манумента загінулым воінам і партызанам.

ПІЯНЕРСКАЯ ТРУСАФЕРМА

Вучні Браслаўскай васьмігодкі прымаюць актыўны ўдзел ва Усесаюзнай піянерскай аперацыі «Белы велікан». Даглядаць трусоў падабаецца многім хлопчыкам і дзяўчынкам. Ёсць і першыя поспехі ў гэтай справе: нарыхтоўчай канторы здалі 18 веліканаў, выгадаваных на школьнай трусаферме.

НОВЫ АВІЯМАРШРУТ

З 20 мая перад браслаўчанамі адкрываецца магчымасць карыстацца паслугамі Аэрафлота. Самалётамі АН-2 пачынае выконвацца рэйс па маршруце Мінск — Даўгаўпілс і назад з пасадкамі ў Нарачы і Браславе. У аэрапорце Браслава білеты прадаюцца за 15 сутак да вылету. Паважаныя браслаўчане і госці горада, эканомце ваш асабісты час і карыстайцеся паслугамі Аэрафлота!

ЧЭМПІЁН-ВАСЬМІКЛАСНІК

Самым маладым чэмпіёнам горада па шахматах стаў васьмікласнік Браслаўскай СШ Мікалай Юла, які выйграў нядаўна гарадскія спаборніцтвы. Пераможца набраў 16 ачкоў з 18 магчымых. Другое і трэцяе месцы падзялілі трэнер ДЮСШ Мікалай Дзянісаў і школьнік Валерый Угарэнка.

ЗВАРОТ ВУЧНЯЎ АХРЭМАВЕЦКАЙ ШКОЛЫ ДА ШКОЛЬНІКАЎ РАЁНА

Дарагія сябры! Увесь савецкі народ працуе над вырашэннем задач, пастаўленых перад краінай XXVI з’ездам КПСС. І школьнікі не могуць стаяць у баку ад спраў дарослых. Ідучы насустрач 60-годдзю ўтварэння СССР, прысвяцім Радзіме, партыі ўдарную і высакаякасную працу, выдатную вучобу. Мы вырасцім 10 га буракоў, нарыхтуем не менш за 50 т сена і 80 т сенажу, збяром каменне на 200-гектарнай плошчы, на харчовых адходах школьнай сталоўкі адкормім трох свіней, выгадуем 150 трусоў. Сваімі справамі прымножым дасягненні працоўных Браслаўшчыны!

■ Старонкі газеты гартала Жанна БЯЛЬКО.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна больша за 5 тысяч гектар

Пасяўная на Браслаўшчыне працягваецца. На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна 5 652 га,…

3 дня ago

ФОТОРЕПОРТАЖ: День Победы

Накануне 9 мая ветеран Великой Отечественной войны Иван Иванович Кожар принимает многочисленные поздравления с Днем…

3 дня ago

Имена победы: путь ефрейтора Марии Богданович в партизанском отряде

В очередном выпуске проекта «Имена Победы» мы расскажем о ефрейторе Марии Богданович, которая, начав боевой…

3 дня ago

Пять главных аргументов в пользу браславского сыра

Продукция цеха по производству сыра г. Браслав ОАО «Глубокский МКК» потребителю хорошо известна, в том…

3 дня ago

Госконтроль Витебской области принимает меры по улучшению улично-дорожной сети в сельских населенных пунктах

Комитетом государственного контроля Витебской области обеспечено принятие дополнительных мер по приведению отдельных объектов улично-дорожной сети…

3 дня ago

Празднуем вместе! Анонс мероприятий в Браславе на День Победы и большие выходные

9 мая, четверг, г. Браслав: 10.00 – 10.10 – театрализованная хореографическая постановка «Весна Победы» в…

5 дней ago