Напярэдадні Дня Перамогі дабрачыннай акцыяй ушанавалі памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны кіраўніцтва Відзаўскага сельвыканкама і старшакласнікі мясцовай школы.
Дзякуючы іх дружным намаганням, па вул. Леніна га- радскога пасёлка была закладзена алея Памяці — знак удзячнасці і павагі маладога пакалення тым, хто стаяў на абароне міру і шчасця. Больш за 50 саджанцаў сосен, якія сельвыканкам набыў у Відзаўскім лясніцтве, праз некалькі гадоў стануць прыгожым месцам адпачынку. Значную дапамогу ў пасадцы дрэў, па словах старшыні сельвыканкама Наталлі Залатуха, аказала і адміністра- цыя ААТ «Агравідзы».
■ Алена ПЯТУШКА.