«Браслаўская звязда» запускае новы праект, прысвечаны гісторыі «БРАСЛАЎСКІХ ЗАРНІЦ»

Напярэдадні юбілею свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы» рэдакцыя газеты запускае новы праект, прысвечаны яго гісторыі. Вас, шаноўныя чытачы, чакаюць артыкулы, цікавыя факты і гісторыі, звязаныя з фестывалем, а па выніках праекта для самых уважлівых будзе арганізавана віктарына, пераможца якой атрымае ўзнагароду як лепшы знаўца «Браслаўскіх зарніц».

Свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы» даўно стала культурным брэндам раёна. Яго ведаюць далёка за межамі Браслаўшчыны, і прыняць удзел у ім — гонар для творчых калектываў.

Першыя афіцыйныя «Браслаўскія зарніцы» прайшлі ў 1967 годзе і былі задуманы не толькі як песенны фестываль, але і як своеасаблівае падвядзенне вынікаў работы народнагаспадарчага комплексу. Ля іх вытокаў стаялі тагачасны сакратар па ідэалогіі райкама партыі Барыс Лысы і загадчыца аддзела культуры Валян- ціна Вашчанка.

Увогуле ж прататыпам «Браслаўскіх зарніц» сталі масавыя песенныя святы, якія праводзіліся ў Прыбалтыцы. Спецыяльна для выступлення хору ў Леснічоўцы была пабудавана эстрадная пляцоўка з прыступкамі. Дарэчы, упершыню ўвагу на гэтае месца, якое і цяпер з’яўляецца эпіцэнтрам падзей, звярнулі ў 1965 годзе падчас падрыхтоўкі святкавання 900-годдзя першага летапіснага ўпамінання Браслава.

На працягу ўсёй гісторыі правядзення свята яму штогод надаваліся дэвіз ці тэматыка. Так, лозунгамі былі юбілеі заснавання дзяржавы і камуністычнай партыі, гадавіны святкавання перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, вызваленне краю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прысвячалася свята моладзі, ахове дзяцінства і інш.

У 1998 годзе «Браслаўскія зарніцы» набылі статус абласнога свята, а ў 2002-м яны праводзіліся пад эгідай еўрарэгіёну «Азёрны край» і сабралі творчыя калектывы з краін — удзельніц гэтай арганізацыі. У 2009 годзе свята атрымала статус міжнароднага і праводзіцца з мэтай адраджэння, развіцця і папулярызацыі лепшых традыцый і дасягненняў нацыянальнай і сусветнай культуры. ■

admin

Recent Posts

Доверие и общие интересы. Молодая семья, связавшая свою жизнь с Браславщиной, раскрыла секрет счастья

Хотя Лев Толстой в свое время писал, что все счастливые семьи похожи, всё же в…

20 часов ago

Ландшафтный дизайн под ключ. Команда профессиональных садовников предлагает свои услуги

Трое молодых браславчан, более пяти лет отработавших за рубежом на благоустройстве территорий, прилегающих к элитным…

20 часов ago

Чтим и помним историческую правду. Смотрите, как браславчане отпраздновали День Победы

Беларусь помнит подвиг советского народа в Великой Отечественной войне. И через десятилетия правнуки героического поколения…

20 часов ago

К 120-летию профсоюзного движения в Браславе открыли экспозицию «Профсоюз — это мы»

"Профсоюз – это мы" Под таким названием в Браславском районном объединении музеев действует экспозиция, посвященная…

20 часов ago

Лукашэнка: «Нашы герб, сцяг і гімн, як і ўся палітыка, натхнёны ідэямі нацыянальнай годнасці»

Беларускія дзяржаўныя сімвалы натхнёны ідэямі нацыянальнай годнасці і сапраўднага народаўладдзя. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр…

20 часов ago

Браславчан приглашают принять участие в акции «Ночь музеев» и фестивале «Друя в сердце»

«Ночь музеев» приглашает В пятницу, 17 мая, браславчане могут принять участие в традиционной акции «Ночь…

20 часов ago