Categories: Деньги

У «Мяжанах» пачалі ворыва

Да сёлетняй веснавой сяўбы механізатары ААТ «Мяжаны» тэхніку і інвентар паспелі падрыхтаваць у ліку першых у раёне. Таму спрыяла тое, што кіраўніцтва гаспадаркі і інжынерная служба здолелі набыць для рамонту дэталі, трацілі апошнюю капейку, каб толькі тэхніка своечасова выйшла ў поле. І цяпер ужо амаль усе агрэгаты выстаўлены на лінейку гатоўнасці для апошніх рэгуліровак і даводак.

Прыспешваць і трэба было, бо яравы клін сельгаспрадпрыемства даволі аб’ёмны: запланавана пасеяць каля 800 гектараў збожжавых, 370 — рапсу, 200 — кукурузы. Тэхнікі ж і механізатараў не хапае, таму большасці трактарыстаў давядзецца ў разгар палявых работ агрэгатаваць сваю «цяглавую сілу» з розным інвентаром, пераключаючыся з адной аперацыі на другую.

Напрыклад, Арсен Сафронаў, для якога сёлетняя пасяўная будзе дзясятай, плануе папрацаваць і з плугамі, і з культыватарам. Таму і спяшаецца адправіцца на палеткі. Першым днём выезду на ворыва для механізатара стала мінулая субота, у якую ён узняў 4 гектары глебы. У панядзелак — яшчэ столькі ж.

Калі ў аўторак раніцай я завітаў на мехдвор гаспадаркі, Арсен Пятровіч перад выездам правяраў спраўнасць плуга. На пляцоўцы ж ля сваіх энерганасычаных трактароў з абаротнымі плугамі завіхаліся браты Віктар і Сяргей Прахарэнкі.

— Ім на магутных трактарах, — ківаючы на братоў, гаварыў А. Сафронаў, — яшчэ рана выязджаць у поле. Мокра, завязнуць. Я ж на сваім дваццаць першым з трохкорпусным плугам па пагорках бы канём ару. Там крыху ўзніму, тут. Падсохне — закончу. Ды і што стаяць на мехдвары. Трактар спраўны, плуг перабраў, культыватар, з якім буду працаваць пазней, таксама да работы гатовы. А веснавы дзень, як вядома, год корміць. Раней узаром — раней з усім аб’ёмам работ управімся.

Такі вось настрой на працу ў аднаго з лепшых механізатараў ААТ «Мяжаны». Ды і астатнія з нецярпеннем чакаюць веснавую сяўбу, каб пачаць і завяршыць яе дастойна. ■

Аляксандр АЗЕВІЧ.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Молодые браславчане благоустроили воинское захоронение в д. Зарачье

Молодые люди из различных учреждений и организаций Браславщины объединились и благоустроили воинское захоронение в д.…

10 часов ago

Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджванні ордэнам Маці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ нумар 196 аб узнагароджванні ордэнам Маці. За нараджэнне і…

10 часов ago

Госконтроль проводит горячую линию по вопросу своевременности и качества оказания социальной помощи

Комитет государственного контроля Витебской области проводит горячую линию с жителями по вопросу своевременности и качества…

10 часов ago

Для семей из Браславского района организовали спортландию

В День семьи на городском стадионе состоялась спортландия, главными героями которой стали мамы, папы и…

10 часов ago

Милиция проводит основной этап специальной программы «Детство без насилия»

В эти дни и по 24 мая сотрудники группы наркоконтроля и противодействия торговле людьми Браславского…

10 часов ago

У Браславе правялі дыялогавую пляцоўку на тэму дзяржаўнай сімволікі

Выказаць павагу да беларускіх сімвалаў і гонар за прыналежнасць да сваёй Радзімы – так начальнік…

10 часов ago