ЗБРОЮ ЛЕПШ ЗДАЦЬ

Калейдоскоп

oruzhie-730x477У краіне, у тым ліку і на Браслаўшчыне, з 3 па 7 красавіка ў мэтах процідзеяння незаконнаму абароту зброі, боепрыпасаў, выбуховых прылад і рэчываў праводзіцца спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Арсенал».

Падчас яго Браслаўскі РАУС прапануе жыхарам раёна добраахвотна здаць у міліцыю зброю, боепрыпасы, выбуховыя прылады і рэчывы, якія захоўваюцца незаконна. Нагадваем, што асоба, якая добраахвотна здае зброю, вызваляецца ад адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці. Грамадзяне, у якіх будуць знойдзены не здадзеныя вышэйузгаданыя прадметы, будуць прыцягнутыя да ўстаноўленай законам адказнасці.

Інфармуем, што з 26 красавіка 2017 года ўступаюць у сілу змяненні ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 200 ад 26.04.2010 года «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян». Згодна з імі для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры па падаўжэнні тэрміну дзеяння дазволу на захоўванне і нашэнне грамадзянскай зброі неабходна прадстаўляць медыцынскую даведку аб стане здароўя.

Увогуле ж незаконныя дзеянні ў адносінах да паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі караюцца штрафам ад 10 да 30 БВ з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без яе ці пазбаўленнем спецыяльнага права з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без яе. Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў караюцца папраўчымі работамі да 2 гадоў, або арыштам да 6 месяцаў, або абмежаваннем волі да 5 гадоў, або пазбаўленнем волі да 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без яе. Дзеянні, учыненыя паўторна альбо групай асоб па папярэдняй змове, караюцца абмежаваннем волі да 5 гадоў або пазбаўленнем волі ад 2 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці ці без яе.

У мінулым годзе супрацоўнікі РАУС канфіскавалі 8 адзінак незарэгістраванай зброі, і толькі адна была здадзена добраахвотна. Сёлета выяўлены факт захоўвання па месцы свайго жыхарства адным з жыхароў раёна банкі з порахам, які з’яўляецца выбуховым рэчывам і за захоўванне якога, у выпадку выяўлення ў асобы, што не мае пасведчання на права палявання, а таксама зарэгістраванай паляўнічай зброі, прадугледжана крымінальная адказнасць.

■ Вячаслаў ГРЫШЧАНКА, начальнік Браслаўскага РАУС.