ПУЦЁЎКА Ў ДАРОСЛАЕ ЖЫЦЦЁ

Главное Люди Новости

noc-brsm-puisha-1-1Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у рамках усебеларускай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі!» у Нацыянальным алімпійскім камітэце адбылося адно з цэнтральных мерапрыемстваў патрыятычнага праекта — урачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў 14-гадовым юнакам і дзяўчатам.

Сюды запрасілі юных спартсменаў з Віцебскай, Гомельскай абласцей і г. Мінска. Нашу вобласць прадставілі 6 школьнікаў, сярод якіх і прадстаўнік Браслаўскага раёна — вучань СШ № 1 Уладзіслаў Пуйша. Хлопец актыўны, адказны, працалюбівы, удзельнічае ў школьных і раённых творчых мерапрыемствах, алімпіядным руху, а самае галоўнае — неаднаразовы прызёр спартыўных спаборніцтваў рознага ўзроўню. Ён актыўны член раённага камітэта БРПА, не раз прымаў удзел у мерапрыемствах, што ладзіў райкам БРСМ.

Уладзіславу і яшчэ некалькім дзясяткам школьнікаў напярэдадні свята пуцёўку ў дарослае жыццё — пашпарт грамадзяніна — уручыў першы намеснік Главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, першы віцэрэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Максім Рыжанкоў. ■

Таццяна ПЯТУШКА.