Categories: Люди

Вольга Ляснеўская: НА ПЕРШЫМ МЕСЦЫ — КНІГА

Амаль кожную раніцу па дарозе на работу сустракаю Вольгу Ляснеўскую. Паколькі не адзін год працавалі ў сферы культуры, то пасля абавязковай «добрай раніцы» не прамінём перакінуцца некалькімі словамі пра жыццё, знаёмых, навіны раёна. А развітаўшыся, кожны раз думаю: не выбрала б у свой час Вольга бібліятэчны факультэт інстытута культуры, то магла стаць выдатным тэхнолагам у харчовай прамысловасці, інжынерам па азеляненні, настаўніцай ці нават кінолагам — такі шырокі круг яе інтарэсаў. Ды, як паказалі гады працы ў бібліятэчнай сістэме, і кіраўнік яна выдатны.

Працаваць у Браслаўскую раённую бібліятэку В. Ляснеўская прыехала ў 1978 годзе. Спачатку загадвала чытальнай залай, затым узначаліла аддзел абслугоўвання і інфармацыі. Маладая, энергічная дзяўчына з першых дзён работы адразу ж узялася ўкараняць у работу з чытачамі новыя формы і метады, якім вучылі ў інстытуце. Менавіта яе намаганнямі быў створаны клуб аматараў кнігі, члены якога ладзілі цікавыя мерапрыемствы як у цэнтральнай бібліятэцы, так і ў вясковых. Трэба адзначыць, што такога ама- тарскага аб’яднання ў вобласці не існавала.

Найбольш яскрава раскрыліся арганізатарскія здольнасці Вольгі Анатольеўны, калі тая была прызначана дырэктарам дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Браслаўскага раёна». Вакол сябе яна здолела згуртаваць малады заўзяты калектыў аднадумцаў, які браўся за ўкараненне дыктуемых часам новых форм і метадаў работы з насельніцтвам. У раёне першымі ў вобласці ўвялі аўтаматызаванае абслугоўванне чытачоў у аграгарадках, паспяхова прайшла камп’ютарызацыя.

У мінулым годзе, аб’яўленым Годам культуры, на тэрыторыі цэнтральнай бібліятэкі адкрыты першы ў вобласці культурны комплекс «Свабодная бібліятэка» — гэта своеасаблівы старт па далучэнні да міжнароднага руху бясплатных вулічных бібліятэк.

А яшчэ В. Ляснеўская — актыўны грамадскі дзеяч. Яна ўзначальвае раённае грамадскае аб’яднанне «Веды», з’яўляецца намеснікам старшыні РГА «Белая Русь», членам праўлення раённага савета аб’яднання «Беларускі саюз жанчын», народным засядацелем абласнога і раённага судоў, піша цудоўныя вершы.

Хапае яе і на сям’ю. Як прызнавалася мне, са сваім унукам яна сябруе. Летам разам катаюцца на веласіпедах, купаюцца, чытаюць перыядычныя выданні. Падсумоўваючы ўсё, прыходжу да бясспрэчнага вываду: таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім. ■

Аляксандр АЗЕВІЧ.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago