Categories: Главное

Браслаўчанін, які страціў свае грошы, больш не будзе такім даверлівым

Адной з самых неабароненых катэгорый грамадзян з’яўляюцца пажылыя людзі. Яны занадта даверлівыя, пускаюць у свой дом незнаёмых, таму часам трапляюць на вуду махляроў.

Адзін з такіх выпадкаў адбыўся ў пачатку студзеня ў райцэнтры. Даверлівы браслаўчанін пусціў у свой дом невядомую жанчыну. Ветлівая і прыемная, яна прапанавала набыць пасцельныя рэчы і жаночы абутак. Ды так умела гаварыла, што пенсіянер згадзіўся, не задумаўся пра сапраўдны кошт рэчаў і аддаў жанчыне 900 беларускіх і яшчэ 7 000 расійскіх рублёў. Толькі праз некалькі дзён ён зразумеў, што стаў ахвярай сапраўднага махлярства, і звярнуўся ў міліцыю. Толькі было позна. Цяпер шукае жанчыну міліцыя, а адказваць ёй давядзецца па арт. 209 Крымінальнага кодэкса — “Махлярства”. Такое злачынства караецца грамадскімі работамі, ці штрафам, ці папраўчымі работамі да 2 гадоў, або арыштам, ці абмежаваннем волі да 3 гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

Быццам і зразумела, што гэтыя пасцельныя рэчы столькі не каштавалі, але ў той момант мужчына паверыў махлярцы. І такое магло здарыцца з любым чалавекам.

Як зазначыў часова в. а. першага намесніка начальніка РАУС Сцяпан Шакель, падобныя выпадкі ў практыцы міліцыянераў не адзінкавыя. Адны звяртаюцца па дапамогу да праваахоўных органаў, другія маўчаць.

Больш за ўсё пацярпелых пажылых грамадзян на тэрыторыі г. Браслава, Мяжанскага і Цяцеркаўскага сельсаветаў. А вось у Опсаўскім і Ахрэмавецкім сельсаветах такіх злачынстваў не зарэгістравана. Пры гэтым часцей за ўсё ў бяду трапляюць грамадзяне ад 60 да 70 гадоў.

Асноўнымі прычынамі ўчынення злачынстваў у дачыненні да пажылых грамадзян з’яўляюцца непрыняцце імі належных мер па захаванасці сваёй маёмасці, нядбайнае стаўленне да асабістай бяспекі. Таксама сярод прычын — залішняя даверлівасць, калі пенсіянеры запрашаюць у дом малазнаёмых грамадзян, аказваюць ім фінансавую дапамогу. Адыгрывае сваю ролю і злоўжыванне некаторымі пажылымі грамадзянамі алкагольнымі напіткамі, і, як вынік, сітуацыя яшчэ больш пагаршаецца.

— Браслаўчанін, які страціў свае грошы, больш не будзе такім даверлівым і не пусціць у дом незнаёмага чалавека. Астатнім варта памятаць, што трэба выконваць меры засцярогі і не быць залішне даверлівымі. Не пускаць у дом незнаёмых асоб, адлучаючыся нават на непрацяглы тэрмін, правяраць, каб дзверы былі зачыненыя, а ключы не пакідаць у даступным месцы. Не трэба захоўваць дарагія рэчы, грошы на бачным месцы, паказваць іх незнаёмым людзям і тым больш не набываць у тых з рук якія-небудзь тавары. ‘‘Калі вы засумняваліся ў добрасумленнасці чалавека, які жадае ўвайсці ў ваш дом пад любой падставай, паведаміце пра гэта ў раённы аддзел унутраных спраў па тэлефоне 102’’, — раіць Сцяпан Шакель. ■

За мінулы год на тэрыторыі раёна ў адносінах да пажылых грамадзян учынена 24 злачынствы (2015 г. — 22), 19 з іх падпадаюць пад арт. 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — “Крадзеж”.

Таццяна ПЯТУШКА.

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

2 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

2 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

2 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

2 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

2 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

2 дня ago