На гарадскім стадыёне залілі каток. Цяпер у любы час там можна пакоўзацца на каньках ці пагуляць у хакей. Пагадзіцеся, цудоўны занятак для дзетвары і ўсёй сям’і. Тым больш, што з гэтага года там будзе гучаць музыка — неабходная апаратура ўжо набыта і ўстаноўлена. Таксама ў
вячэрні час будзе ўключацца дадатковае асвятленне і ілюмінацыя.
Словам, на катку створаны добрыя ўмовы для паўнацэннага адпачынку. Толькі б не падвяло надвор’е!
Тэкст і фота Алены Набеевай.