У госці да малых завіталі прадстаўнікі раённага камітэта БРСМ, арганізацыі “Белая Русь” і Браслаўскага РАНС

Шчаслівыя ўсмешкі і шчыры “дзякуй” падарылі маленькія наведвальнікі Друйскага дзіцячага садка гасцям, якія завіталі да іх на навагодні ранішнік. Адразу некалькі арганізацый і грамадскіх фарміраванняў аб’ядналіся, каб падарыць хлопчыкам і дзяўчынкам сапраўднае свята з сюрпрызамі.

У госці да малых завіталі прадстаўнікі раённага камітэта БРСМ, арганізацыі “Белая Русь” і Браслаўскага РАНС. Загадзя быў арганізаваны збор падарункаў і сродкаў на іх. На прапанову актыўна адгукнуліся як арганізацыі, так і асобныя браслаўчане. У выніку на сабраныя сродкі для дашкольнікаў набылі саладосці, канцылярскія тавары, мяккія цацкі і кнігі. Браслаўскі РАНС у рамках сваёй акцыі “Бяспечны Новы год” таксама падрыхтаваў для малых тэматычныя падарункі.

Цяпер Друйскі садок наведваюць 14 дзяцей. Сярод іх ёсць малыя, якія знаходзяцца на выхаванні ў дзіцячым доме. Ім асабліва патрэбны клопат і ўвага. І ўсе дзеці былі вельмі шчаслівыя ўбачыць столькі падарункаў. Найбольш радаваліся яны салодкім сюрпрызам.

— Гледзячы на шчаслівых дзяцей, разумееш, што для іх атрымаць столькі падарункаў — сапраўдны навагодні цуд. Яны паверылі ў тое, што мары збываюцца, і дапамагаюць у гэтым добрыя людзі, якія знаходзяцца побач. Гэта і было галоўнай мэтай дабрачыннай акцыі «У Новы год — з ‘‘Белай Руссю’’», што ладзіць наша грамадскае аб’яднанне, — адзначае вядучы спецыяліст Браслаўскай раённай арганізацыі “Белая Русь” Таццяна Быкоўскіх.

Вясёлыя дзеці з задавальненнем паказалі не толькі бацькам, але і гасцям, чаму навучыліся ў садку, як умеюць танцаваць, спяваць і чытаць вершы. Атрымалася па-хатняму святочнае мерапрыемства, напрыканцы якога госці ўручылі маленькім артыстам падарункі.

— Мы ўжо некалькі гадоў супрацоўнічаем з Друйскім дзіцячым садком. Таму ўсе сабраныя падарункі вырашылі перадаць яго выхаванцам. Спадзяюся, такую практыку працягнем і ў наступным годзе. Магчыма, выберам іншую ўстанову дашкольнай адукацыі, — расказала галоўны спецыяліст райкама БРСМ Святлана Лапыр. — Такім чынам, у рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” мы правялі сваю, якая называецца “Цуды на Каляды”, аб’ядналі намаганні адразу некалькіх арганізацый і фарміраванняў. Таму гэты пераднавагодні ранішнік падарыў дзецям не толькі выдатны настрой, але і веру ў цуд і яго здзяйсненне.

■ Таццяна ПЯТУШКА. Фота аўтара

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

23 часа ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

1 день ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

1 день ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

1 день ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

1 день ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

1 день ago