Categories: Главное

З ДОБРЫМ НАСТРОЕМ І САЛАДОСЦЯМІ

У пераднавагоднія дні кожнаму з нас хочацца цудаў і здзяйснення мары. Асабліва гэтага чакаюць дзеці. Каб малыя паверылі ў казку, дарослыя ладзяць для іх шматлікія святы і мерапрыемствы. Па добрай традыцыі кожны год для юных браслаўчан арганізуе дабрачынны ранішнік і раённае аддзяленне ГА “Беларускі дзіцячы фонд”.

Сёлета на свята запрасілі больш за 110 дзяцей — тых, каму асабліва патрэбна ўвага і клопат: дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, са шматдзетных, апякунскіх, прыёмных сямей. На некаторы час усе яны трапілі ў казку, дзе пануе весялосць, шчасце і здзяйсняюцца мары. А падарылі яе хлопчыкам і дзяўчынкам неабыякавыя дарослыя.

Першай павіншавала з доўгачаканымі надыходзячымі святамі дзяцей і дарослых начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Антаніна Абалевіч. Яна адзначыла, што ў раёне актыўна праходзіць акцыя “Нашы дзеці” і без увагі не застанецца ні адно дзіця, а таксама пажадала ўсім міру, дабрыні, здароўя і шчасця ў надыходзячым годзе. Дзеці не засталіся ўбаку, падзякавалі за клопат і ўручылі А. Абалевіч падарунак, зроблены рукамі юных майстроў Браслаўшчыны.

Ужо праз некалькі імгненняў зала напоўнілася навагоднімі прыгодамі, казкамі і чараўніцтвам. Дзяцей рознага ўзросту аб’яднаў карагод. У маскарадных касцюмах і з добрым настроем яны чакалі, калі ж да іх завітае галоўны герой свята.

Дзед Мароз прыйшоў не адзін, а разам са Снягурачкай, скамарохамі і сімвалам года — Пеўнем. І хоць адмоўны персанаж Чорны Крумкач спрабаваў сапсаваць свята, дзеці не дазволілі яму гэта зрабіць. Героі навагодняй казкі адразу захапілі ўвагу прысутных, падарылі святочны настрой, і малыя з задавальненнем назіралі за іх прыгодамі. А пазней разам дзеці і казачныя персанажы вадзілі карагоды, спявалі песні, чыталі вершы, удзельнічалі ў гульнях, танцавалі, запальвалі ёлачку.

Пасля цудоўнага прадстаўлення, падрыхтаванага супрацоўнікамі Раённага цэнтра культуры, хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі сюрпрызы ад раённага аддзялення ГА “Беларускі дзіцячы фонд”. З залы яны выходзілі з салодкімі падарункамі і добрым настроем. Няхай ён не пакідае іх увесь гэты год.

■ Таццяна ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

31 минута ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

47 минут ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

1 час ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

1 час ago

Как подработать несовершеннолетнему: основные нормы временной занятости

Я с другом после сдачи экзаменов возвращаюсь в родной город. Без дела сидеть не хочется,…

1 час ago

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

2 дня ago