Усмешкі, добры настрой і сюрпрызы падарылі артысты СШ № 2 падчас навагодняга прадстаўлення дзецям супрацоўнікаў Браслаўскага філіяла Глыбоцкага МКК.
Разам з Завеяй хлопчыкі і дзяўчынкі выратавалі Дзеда Мароза, Снягурку і Пеўніка з чароўнага палону Цыганкі і Пірата. А потым усе весяліліся, вадзілі карагоды, гулялі і расказвалі вершы. Многія дзеці прыйшлі на свята ў прыгожых казачных касцюмах. У канцы мерапрыемства кожны маленькі ўдзельнік атрымаў падарунак ад Дзеда Мароза.
■ Алена ПЯТУШКА. Фота аўтара