Categories: Люди

Творчая перамога Дар’і

Выхаванцы цэнтра дзяцей і моладзі заўсёды паказваюць добрыя вынікі ў любым творчым конкурсе. Нядаўна юная браслаўчанка Дар’я Маркевіч, наведвальніца аб’яднання “Каларыт”, прыняла ўдзел у рэспубліканскай выставе-конкурсе “Лёд. Кветкі. Фантазія”. Творчыя здольнасці дзяўчыны былі высока ацэнены журы.

Увогуле ж такі конкурс ладзіцца з году ў год у некалькі этапаў, і не раз у кожным з іх гучалі імёны юных браслаўскіх майстроў. У гэтым годзе абласны і рэспубліканскі туры супадалі, таму арганізатары прапанавалі браслаўчанам як неаднаразовым удзельнікам і пераможцам адразу паспрабаваць свае сілы ў заключным этапе ў сталіцы.

— Мы выбіралі вопытнага і творчага юнага майстра, каб ён годна прадставіў Браслаўшчыну. Дар’я Маркевіч з 3 класа захапляецца фларыстыкай, 7 год займаецца ў нашым аб’яднанні. Яна прыдумвае арыгінальныя творы, умее спалучаць на першы погляд зусім розныя матэрыялы, — адзначае кіраўнік аб’яднання “Каларыт” Галіна Ставіцкая.

Як адзначыла педагог, па ўзроўні складанасці конкурс быў падобны на рэспубліканскую алімпіяду. Толькі 14 юных майстроў запрасілі прыняць удзел у ім. Загадзя ўдзельнікам прапанавалі тэму “Фларыстычнае пано. Чарадзейная казка”. Яны маглі дома прыдумаць эскіз, сабраць патрэбны прыродны матэрыял і па кроках прадумаць свае дзеянні.

— У фінальны дзень конкурсу дзеці атрымлівалі кожны сваё месца і дзве гадзіны на тое, каб стварыць, аформіць і аддаць на суд журы свой шэдэўр. Дарэчы, яно былі вельмі прафесійным: судзілі школьнікаў вопытныя спецыялісты, сярод якіх была пераможніца рэспубліканскага конкурсу фларыстаў. Зразумела, патрабаванні да ўдзельнікаў былі сур’ёзныя. Педагогаў нават блізка не пускалі да сваіх выхаванцаў, — дзеліцца ўражаннямі Галіна Ставіцкая.

Дар’я Маркевіч сваю карціну выканала ў вольнай тэхніцы, дзе спалучыла фларыстычныя і дапаможныя матэрыялы. Ідэя работы актыўна абмяркоўвалася з педагогам, разам яны прадумвалі кожны крок, матэрыял, дзяўчына нават спецыяльна вучылася валенню з шэрсці, каб некаторыя элементы дадаць у сваю карціну. Яе работа была адзіная ў тэхніцы фларыстычнага жывапісу “ашыбана” і зроблена як 3D-пано. Увогуле ж больш у Віцебскай вобласці, акрамя браслаўскага ЦДіМ, такую тэхніку ніхто не практыкуе.

Карціна нашай Дар’і пакарыла журы. Браслаўчанка стала ўладальніцай другога месца, дыплома і падарунка, а яе работа цяпер будзе ўпрыгожваць музей пры рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства.

Паўдзельнічалі юныя выхаванцы аб’яднання “Каларыт” і ў абласным этапе конкурсу “Лёд. Кветкі. Фантазія”. Паліна Лявонава і Аляксандра Стрыновіч прадставілі набор ёлачных цацак “Совушкі”. Будзем спадзявацца, іх работа таксама вернецца з перамогай.

■ Таццяна ПЯТУШКА.

admin

Recent Posts

В Беларуси расширен перечень участников системы государственного социального страхования

Главой государства подписан Закон Республики Беларусь от 22 апреля 2024 г. No 365-З «Об изменении…

3 часа ago

Ряд сотрудников Браславского участка электросвязи отмечены ведомственными наградами

Сегодня нет такой сферы общественной жизни или производственной отрасли, которые могли бы обойтись без услуг…

3 часа ago

Клава Кока — очередной хедлайнер фестиваля Viva Braslav-2024

Очередным хедлайнером, заявленным организаторами на фестиваль Viva Braslav-2024, стала Клава Кока. Российская певица, автор песен, видеоблогер и телеведущая.…

4 часа ago

Первый хедлайнер? На Viva Braslav-2024 выступит МакSим

На Viva Braslav-2024 выступит российская певица МакSим, сообщают организаторы. Музыкальный продюсер, автор-исполнитель и единственная певица,…

4 часа ago

Когда профессия — жизнь. История браславчанина Владимира Преткеля

Владимир Преткель пользуется уважением и авторитетом в коллективе национального парка «Браславские озера». В лесном хозяйстве…

7 часов ago

В г.п. Видзы Браславского района сгорел гараж

Пятого мая в 11.35 в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре гаража в г.п. Видзы.…

7 часов ago