ВАЛЯНЦІНА САВВА І ЯЕ ШЭДЭЎРЫ СА СТУЖАК

Часам здараецца, што творчы патэнцыял у чалавека раскрываецца зусім нечакана, і для гэтага патрэбны толькі штуршок. Так атрымалася і ў жыцці выхавальніцы Друйскага дзіцячага дома Валянціны Саввы, калі сем гадоў таму назад пад уплывам тэлеперадачы яна ўпершыню ўзяла ў рукі рознакаляровыя стужкі і іголку з ніткай. І тут у жанчыны прачнуўся талент, а разам з ім — жаданне ствараць цудоўныя мастацкія вырабы.

Першыя работы, узгадвае рукадзельніца, былі нязграбнымі. Але яна не апусціла рукі. Наадварот, з’явіліся азарт і імкненне ўдасканальвацца. Крыху стараннасці, цярпення — і наступныя вырабы ўжо радавалі. Спачатку асновы майстэрства спасцігала сама, потым уважліва праглядзела ў Сусветнай павуціне разнастайныя майстар-класы.

— Безумоўна, работа карпатлівая, — кажа В. Савва, — і займае шмат часу. Але гэта своеасаблівы адпачынак і задавальненне. Такі занятак дае магчымасць сканцэнтравацца і развівае фантазію.

Захапляешся, гледзячы на прыгожыя вырабы майстрыхі: усё вельмі акуратна і праўдападобна. Нават і не верыцца, што дэталі зроблены са стужак. Кветкі, матылькі ажываюць у руках майстра і пераносяцца на чароўныя карціны. Кожная работа напоўнена дабром, святлом і любоўю.

З задавальненнем Валянціна Іосіфаўна дзеліцца сваім майстэрствам з выхаванцамі дзіцячага дома. Пад яе кіраўніцтвам дзяўчаты авалодваюць навыкамі мастацтва, і многія з іх ужо ствараюць прыгожыя акуратныя вырабы.

У кожную вольную хвіліну жанчына з радасцю акунаецца ў цудоўны свет стужак, каб ствараць незвычайныя кампазіцыі, у якія ўкладвае часцінку сваёй душы.

■ Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

13 часов ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

13 часов ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

15 часов ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

15 часов ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

15 часов ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

15 часов ago