Пасля заканчэння Друйскага ПТВ, а было гэта 41 год таму назад, у тагачасную ПМК-44 прыйшоў Аляксандр Петрашкевіч. За гэты час ён паспеў папрацаваць на самых розных марках экскаватараў і на кожным з іх паказваў прыклады высокага майстэрства.
У свой час, калі ў сістэме меліярацыі праводзіліся конкурсы на званне ‘‘Лепшы па прафесіі”, Аляксандр рэгулярна прымаў удзел у рэгіянальных, абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах і заўсёды займаў прызавыя месцы. З гадамі ж майстэрства толькі прыбаўлялася. Думаю, калі б і сёння А. Петрашкевічу прапанавалі паўдзельнічаць у такім конкурсе, ён не быў бы там апошнім.
■ Тэкст і фота Аляксандра АЗЕВІЧА.