Categories: Люди

Энергічны, поўны жыццевых сіл і запалу Павел Нікіфаравіч Салдаценка сустрэў 90-гадовы юбілей

СТАРАСЦЬ НЕ ПРЫГАВОР! Такую жыццёвую ўстаноўку вызначыў для сабе браслаўчанін Павел Нікіфаравіч Салдаценка, які на мінулым тыдні адзначыў 90-гадовы юбілей. І сапраўды, яго энергіі, актыўнаму ладу жыцця можна толькі пазайздросціць. Гэтага рухавага, з яснай памяццю чалавека дзядком ніяк не назавеш. А калі ў дзень нараджэння завітаў да юбіляра з віншаваннем, П. Салдаценка прыгадаў: — Я мог загінуць некалькі разоў яшчэ ў дзяцінстве і юнацтве. Ды смерць абышла бокам. Значыць, было мне наканавана жыць доўга.

Вайна пачалася, калі хлопцу было без малога 15 гадоў. Смаленшчыну, дзе ён нарадзіўся, акупіравалі немцы. Мог патрапіць на работы ў Германію, але бацьку нейкім чынам удалося ‘‘памаладзіць” яго на год. Так пазбег вывазу.

А аднойчы, калі ішоў пасвіць коней, сябруку захацелася замацаваць свой ножык на кальцо. І ён, доўга не думаючы, выцягнуў яго разам з чакой з гранаты. Толькі ў апошні момант паспеў адкінуць яе ўбок. Пасля выбуху асколкамі толькі крыху зачапіла. Раненні ў абодвух былі зусім нязначныя.

У канцы 43-га, калі фронт перасунуўся да беларускай мяжы, хлопца прызвалі ў вучэбны запасны полк. Там вучылі абыходжанню са зброяй, тактыцы, а таксама прыцягвалі да аперацый па ліквідацыі нямецкіх груповак, якія засталіся ў тыле савецкіх войскаў. За тры месяцы службы не аднойчы ў час такіх вылазак трапляў пад нямецкія кулі. А калі прыйшоў час прымаць прысягу, зваліў з ног прыступ язвы. Пасля лячэння быў прызнаны непрыгодным да службы.

Пасля вайны П. Салдаценка, што называецца, з галавой акунуўся ў вучобу. Спачатку закончыў курсы аграномаў, потым сельгастэхнікум. Пасля заканчэння Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі крыху папрацаваў у Дубровенскім раёне, а затым быў пераведзены ў саўгас ‘‘Відзаўскі” на пасаду галоўнага агранома.

— У той час наша гаспадарка была ці не самай вялікай у раёне, — успамінае Павел Нікіфаравіч. — Усяго было 18 брыгад. Аднойчы на сходзе, калі сакратар райкама стаў крытыкаваць работу саўгаса, не вытрымаў і сказаў, што зрухаў да лепшага не будзе, калі не падзеляць гаспадарку на дзве. Такім чынам з ‘‘Відзаўскага” выдзелілі ‘‘Авангард”, які мне і давялося ўзначаліць.

Больш за 5 гадоў П. Салдаценка працаваў дырэктарам створанага саўгаса, а пасля ўзначаліў раённую насенную інспекцыю. Адтуль і выйшаў на пенсію. Калі ж у раёне пачалі стварацца садовыя таварыствы, актыўнага і граматнага земляроба садаводы-аматары выбралі старшынёй таварыства. І нягледзячы на тое, што пасада гэта грамадская, Павел Нікіфаравіч аддаў ёй шмат свайго часу і энергіі. І толькі нядаўна перадаў яе другому чалавеку.

■ Аляксандр АЗЕВІЧ.

Фота аўтара.

 

admin

Recent Posts

Второклассница из Браславского района стала победительницей республиканского творческого конкурса от МВД

Инициатива Министерства внутренних дел была направлена на популяризацию основ безопасности в повседневной жизни. Ее организаторы…

12 часов ago

Шесть пляжей и восемь мест отдыха у воды откроют в этом сезоне в Браславском районе

В Браславском районе в этом сезоне будут открыты шесть пляжей (с возможностью купания) и восемь…

12 часов ago

В Браславе на улице Ленинской продолжается строительство тротуара

Улица Ленинская – одна из самых старых в городе Браславе. По причине давности застройки она…

12 часов ago

Областная санитарная служба: с диагнозом «ВИЧ-инфекция» живут более 25 тысяч белорусов

Международный день памяти людей, умерших от СПИДа (19 мая 2024 года – третье воскресенье мая)…

12 часов ago

Браславчане завоевали ряд наград на областном фестивале «Театральная весна-2024»

Состоялся областной фестиваль «Театральная весна-2024», посвященный 80-летию освобождения Республики Беларусь от немецкофашистских захватчиков. Творческие коллективы…

12 часов ago

Молодые браславчане благоустроили воинское захоронение в д. Зарачье

Молодые люди из различных учреждений и организаций Браславщины объединились и благоустроили воинское захоронение в д.…

3 дня ago