Categories: Деньги

“МНЕ ДАСТАЛАСЯ СПАДЧЫНА”

— Вы, журналісты, у сваіх публікацыях пра нас, механізатараў, звычайна любіце расказваць так: маўляў, бацька працаваў на трактары, з маленства браў на работу сына, якому проста па-дзіцячы захапляльна было кіраваць агрэгатам, — і выбар далейшага жыццёвага шляху быў вызначаны, — так пачаў нашу размову напярэдадні свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі лепшы вадзіцель ААТ “Мяжаны” Руслан Бялоў.

— Тое было. З задавальненнем, пачынаючы недзе з чацвёртага класа, пад наглядам бацькі цягаў рычагі кіравання ДТ-54, круціў “баранку” МТЗ і ‘‘газона’’. Падабалася. І яшчэ як. І нават калі вучыўся ў Відзах, хацелася пабольш “катацца” на аўтамабілях і трактарах, чым спасцігаць асновы іх тэхнічнага ўстройства. Але калі вярнуўся ў родную гаспадарку, зразумеў, што ўмець руляваць трактарам — заслуга невялікая, больш важна ўмець рамантаваць яго і прычапныя агрэгаты. Пачаў вучыцца гэтаму на практыцы. Аднойчы, працуючы на полі, а было гэта ў час веснавой сяўбы, мы засявалі ўчастак ля возера, дзе зелянелі дрэвы і зацвітала чаромха, глянуў вакол і быццам пановаму ўбачыў сваю малую радзіму: вось яна, мая спадчына, тая, дзе вякамі працавалі мае продкі і якую пакінулі мне. Дык куды ж ад яе падацца? Каму, як не мне, маім падрастаючым сынам, сябрам, усім аднавяскоўцам не дапусціць згасання таго, што стагоддзямі песцілі нашы дзяды і прадзеды?

Прызнацца, такога маналога ад Руслана не чакаў. Але ж колькі праўды. Сапраўды, у жыцці кожнага чалавека недзе заўсёды чакае момант, пасля якога ён вызначаецца: хто я, куды ісці, як далей жыць.

Руслан Бялоў пасля заканчэння Відзаўскага вучылішча прыйшоў працаваць трактарыстам у свае родныя Мяжаны, хутка асвоіў работу з усімі прычапнымі агрэгатамі. А пяць гадоў назад не сцярпеў таго, што набыты гаспадаркай МАЗ прастойвае з-за нядбайнай яго эксплуатацыі вадзіцелем, і ўзяўся адрамантаваць машыну. Рухавік, каробку перадач, якія звычайна адпраўляюць на рамонт у Віцебск за вялікія грошы, давёў да ладу сваімі рукамі.

З таго часу адрамантаваны аўтамабіль яму спраўна служыць.

Сёлета ж перад пачаткам нарыхтоўкі кармоў кіраўнік сельгаспрадпрыемства Вольга Балочка прапанавала папрацаваць на КВК-800. А каб МАЗ не прастойваў, папрасіла перадаць прыкамандзіраванаму ў гаспадарку на час сенакосу з Браслаўскага сырзавода Мікалаю Покладу. Так і зрабілі. Зразумела, я не мог не запытаць, ці не шкада было перадаваць аўтамабіль у чужыя рукі, бо, як правіла, вадзіцелі і механізатары не любяць гэтага.

— А ён не чужы, — адказаў Руслан. — Мы разам вучыліся, сябруем, раней разам працавалі ў гаспадарцы. Таму не сумняваўся, што Мікалай будзе адносіцца да аўтамабіля як да ўласнага. Так яно і аказалася.

Сам жа Руслан Бялоў увесь сезон корманарыхтоўкі выдатна папрацаваў на КВК і ў тым, што сёлета “Мяжаны” нарыхтавалі ўдосталь травяністых кармоў, немалая заслуга і яго — чалавека, які любіць свой край і зямлю, на якой нарадзіўся.

■ Аляксандр АЗЕВІЧ. Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

20 часов ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

23 часа ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

1 день ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

1 день ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

1 день ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

1 день ago