НЕ СПЯШАЙЦЕСЯ НА ПЕРШЫ ЛЁД!

У параўнанні з папярэднімі гадамі сёлета мароз вельмі рана пачаў скоўваць паверхню вадаёмаў. А першы лёд, хоць яшчэ зусім не трывалы, але прыцягвае да сябе, як вядома, канькабежцаў, рыбаловаў-аматараў і, безумоўна, дзяцей. І тады можа здарыцца бяда.

Неабходна памятаць, што вельмі небяспечна ісці па возеры, рэчцы ці іншым вадаёме, пакуль таўшчыня ледзянога покрыва не дасягне 7 сантыметраў. Да таго ж на адным і тым жа вадаёме вада замярзае нераўнамерна. Ля вусця рэчак, ля крыніц, на плынях і глыбінях лёд нарастае марудна. Нават у моцныя маразы ў такіх месцах могуць быць палонкі.

Перш чым ісці па першым лёдзе, трэба пешняй праверыць яго трыва- ласць. І калі з першага ўдару з’яўляецца вада, лепш адмовіцца ад такой прагулкі. Ні ў якім разе нельга выпрабоўваць трываласць ледзянога покрыва нагой, таму што гэта прамы шлях апынуцца ў сцюдзёнай вадзе.

Рыбаловы-аматары, адпраўляючыся на рыбалку, не павінны забываць прыхапіць з сабой прасцейшыя выратавальныя сродкі — вяроўку, падрыхтаваныя пад “кошку” завостраныя цвікі, зусім не лішняе надзець і камізэльку.

У выпадку правальвання пад лёд нельга панікаваць, неабходна пастарацца абаперціся спінай на край лёду, а нагамі адштурхнуцца ад процілеглага, дапамагаючы сабе “кошкамі”, выбрацца з палонкі і абавязкова клікаць на дапамогу.

Калі хто пачуў такі кліч, трэба, захоўваючы правілы перасцярогі, паспрабаваць неадкладна дапамагчы: захапіць з сабой вяроўку, жэрдку, лесвіцу, што-небудзь іншае, каб можна было здалёк падаць тапельцу выратавальны сродак.

А самае галоўнае — не забываць пра небяспечнасць выхаду на нетрывалы першы лёд, асабліва нагадваць пра гэта дзецям.

■ Віктар МАРХЕЛЬ, старшыня раённай арганізацыі Асвод.

admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

1 день ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

1 день ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

1 день ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

1 день ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

1 день ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

1 день ago