Па традыцыі народны тэатр Браслаўскага РЦК два разы ў год радуе сваіх прыхільнікаў прэм’ерамі. Вось і 4 лістапада калектыў запрасіў браслаўчан на камедыю “Вяселле” па п’есе Міхаіла Зошчанкі.

На спектакль сабралася поўная зала. Браслаўчане прыйшлі падтрымаць і ацаніць намаганні сваіх родных, сяброў, калег, бо ролі іграюць не прафесіяналы, а аматары тэатральнага мастацтва.

Рэжысёр спектакля Яўген Набееў і самадзейныя артысты народнага тэатра перанеслі гледачоў у 20 — 30-я гады мінулага стагоддзя. У цэнтры ўвагі п’есы — дом, дзе ідзе падрыхтоўка да святкавання вяселля: маці нявесты рыхтуе святочны стол, бацька ўжо нецвярозы, госці ў чаканні маладых, якіх усё няма. Асноўнае дзеянне разгортваецца, калі яны паасобку вяртаюцца з ЗАГСа і высвятляецца, што жаніх не памятае, як выглядае нявеста, бо ні разу не бачыў яе без верхняга адзення. З-за гэтай акалічнасці ён пастаянна трапляе ў розныя камічныя сітуацыі.

Усяго ў спектаклі былі задзейнічаны каля 20 браслаўчан — гэта адна з самых вялікіх па колькасці занятых людзей пастановак апошняга часу. Нельга не адзначыць, што самадзейныя артысты цудоўна справіліся са сваімі ролямі. Так, Сяргей Кезік пераўвасобіўся ў бацьку нявесты, а Алена Кіжла сыграла яе маці. Віталю Кавалеўскаму дасталася роля сябра жаніха, якога іграў Яўген Набееў, а нявесту і яе сяброўку — Наталля Талмачова і Аляксей Шамбельскі. Больш за 10 чалавек на сцэне выконвалі ролі гасцей. Сярод самадзейных акцёраў былі як вопытныя, так і тыя, хто ўпершыню выходзіў на сцэну.

Асноўны сюжэт спектакля быў трапна дапоўнены танцавальнымі замалёўкамі, якія надавалі яму дынамічнасць. Увогуле ў гэты вечар на сцэне было ўсё, як на сапраўдным вяселлі: падарункі і віншаванні ад гасцей, конкурсы, танцы і нават бойка.

Камедыя на працягу гадзіны ні на хвіліну не адпускала ўвагу прысутных у зале, пра што сведчылі апладысменты. А выхад акцёраў на паклон гледачы ўвогуле сустрэлі стоячы, чым выказалі ўдзячнасць за штодзённыя рэпетыцыі і іх бліскучы вынік.

■ Аліна БРАС. Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

17 часов ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

17 часов ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

19 часов ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

19 часов ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

20 часов ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

20 часов ago