ВЯСЕЛЛЕ НА СЦЭНЕ

Акции, конкурсы, выступления Отдых

2 Па традыцыі народны тэатр Браслаўскага РЦК два разы ў год радуе сваіх прыхільнікаў прэм’ерамі. Вось і 4 лістапада калектыў запрасіў браслаўчан на камедыю “Вяселле” па п’есе Міхаіла Зошчанкі.

На спектакль сабралася поўная зала. Браслаўчане прыйшлі падтрымаць і ацаніць намаганні сваіх родных, сяброў, калег, бо ролі 1іграюць не прафесіяналы, а аматары тэатральнага мастацтва.

Рэжысёр спектакля Яўген Набееў і самадзейныя артысты народнага тэатра перанеслі гледачоў у 20 — 30-я гады мінулага стагоддзя. У цэнтры ўвагі п’есы — дом, дзе ідзе падрыхтоўка да 8святкавання вяселля: маці нявесты рыхтуе святочны стол, бацька ўжо нецвярозы, госці ў чаканні маладых, якіх усё няма. Асноўнае дзеянне разгортваецца, калі яны паасобку вяртаюцца з ЗАГСа і высвятляецца, што жаніх не памятае, як выглядае нявеста, бо ні разу не бачыў яе без верхняга адзення. З-за гэтай акалічнасці ён пастаянна трапляе ў розныя камічныя сітуацыі.

Усяго ў спектаклі былі задзейнічаны каля 20 браслаўчан — гэта адна з самых вялікіх па колькасці занятых людзей пастановак апошняга часу. Нельга не адзначыць, што 6самадзейныя артысты цудоўна справіліся са сваімі ролямі. Так, Сяргей Кезік пераўвасобіўся ў бацьку нявесты, а Алена Кіжла сыграла яе маці. Віталю Кавалеўскаму дасталася роля сябра жаніха, якога іграў Яўген Набееў, а нявесту і яе сяброўку — Наталля Талмачова і Аляксей Шамбельскі. Больш за 10 чалавек на сцэне выконвалі ролі гасцей. Сярод самадзейных акцёраў былі як вопытныя, так і тыя, хто ўпершыню выходзіў на сцэну.

Асноўны сюжэт спектакля быў трапна дапоўнены танцавальнымі замалёўкамі, якія надавалі яму3 дынамічнасць. Увогуле ў гэты вечар на сцэне было ўсё, як на сапраўдным вяселлі: падарункі і віншаванні ад гасцей, конкурсы, танцы і нават бойка.

Камедыя на працягу гадзіны ні на хвіліну не адпускала ўвагу прысутных у зале, пра што сведчылі апладысменты. А выхад акцёраў на паклон гледачы ўвогуле сустрэлі стоячы, чым выказалі ўдзячнасць за штодзённыя рэпетыцыі і іх бліскучы вынік.

■ Аліна БРАС. Фота аўтара.