Categories: Главное

Замест паветранай лініі — кабельная

Верагодна, многія браслаўчане ўжо заўважылі, як уздоўж дарогі ў напрамку да лесапаркавай зоны ‘‘Леснічоўка’’ вядуцца землярыйныя работы. Гэта брыгада з ПМК-3 Белэлектрасельбуда пракладвае падземны электракабель ад падстанцыі ля гасцініцы да гарадскога водазабора працягласцю 1,5 км.

Па словах дырэктара Браслаўскага раёна электрычных сетак Мікалая Райскага, у паветранай лініі напружаннем 10 кВ, якая пралягае ўздоўж вул. Пясчанай, заканчваецца тэрмін эксплуатацыі. Прыйшоў час яе замены. Але паралельна гэтаму ўчастку ідзе яшчэ і высакавольтная ПЛ-110 кВ, таму з мэтай электрабяспекі РЭС прапанаваў пракласці падземны кабель замест паветранай лініі. У РУП “Віцебскэнерга” падтрымалі такую ідэю: яна і лягла ў аснову падрыхтоўкі праекта.

— Траса, — кажа Мікалай Райскі, — складаная: побач з ёй знаходзяцца сеткі каналізацыі, газа- і водаправодаў, цеплатрасы, аптычнага валакна і звычайнага кабелю. Каб не пашкодзіць выпадкова камунікацыйныя сеткі, асобныя ўчасткі даводзіцца капаць уручную на глыбіню не менш за 0,8 метра. Можна сказаць, кожны метр землярыйнага канала кантралюе не толькі РЭС, які здзяйсняе тэхнічны нагляд за рэалізацыяй праекта, але і спецыялісты электрасувязі, газавай і камунальнай гаспадарак.

У хуткім часе кабель будзе падключаны да электрасілкавання, а паветраная лінія дэманціравана.

■ Тэкст і фота Казіміра Пятушкі.

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

2 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

2 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

2 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

2 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

2 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

2 дня ago