КУКУРУЗА ЎБРАНА, НА ЧАРЗЕ — ВОРЫВА

Деньги

11639882-%d1%82%d1%80%d0%b0%d0%ba%d1%82%d0%be%d1%80-%d0%b2-%d0%bf%d0%be%d0%bb%d0%b5-%d0%b2%d1%81%d0%bf%d0%b0%d1%88%d0%ba%d0%b0-%d0%b7%d0%b5%d0%bc%d0%bb%d0%b8У пачатку гэтага тыдня сельгаспрадпрыемствы раёна завяршылі ўборку кукурузы, якая займала 3 100 гектараў. З гэтай плошчы сабрана 81 514 тон зялёнай масы пры ўраджайнасці ў 263 ц з га. Частка зялёнкі была скарыстана на падкормку жывёлы, астатняя закладзена на сілас, якога нарыхтавана 63 534 тоны. Такім чынам, завяршыўся і сезон нарыхтоўкі травяністых кармоў.

Мяркуючы па звестках райсельгасхарча, у сёлетнюю зімоўку гаспадаркі ўступаюць са значна большымі запасамі, чым летась. У сярэднім на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана па 26,5 цэнтнера кармавых адзінак, або 9 430 т сена, 119 тыс. т сенажу і 76 800 т сіласу.

Цяпер механізатарам трэба паспець узараць глебу пад зябліва. Аб’ёмы яго не надта і вялікія. Усяго плануецца ўзняць 8 500 гектараў, з якіх 2 000 прыпадае на ‘‘Маяк Браслаўскі’’ і 1 360 — на ‘‘Агравідзы’’. На сярэдзіну гэтага тыдня было ўзарана 5 130 га, або 60,4 % да запланаванага. З апераджэннем сярэднераённага паказчыка вядзецца восеньскае ворыва ў ААТ ‘‘Браслаўскі райаграсэрвіс’’, СВК ‘‘Маяк Браслаўскі’’, КУСП ‘‘Відзаўскі’’.

Аляксандр АЗЕВІЧ.