Маці мілая мая

Калейдоскоп Отдых

1Шчырае і пяшчотнае мерапрыемства, прысвечанае Дню маці, прайшло ў дзіцячым садзе № 1 г. Браслава, на якое былі запрошаны бабулі і матулі выхаванцаў.

Адкрыла святочную праграму загадчыца ўстановы Вільгельміна Гарбачонак, якая павіншавала ўсіх прысутных са святам і падзякавала за цеснае супрацоўніцтва з выхавацелямі і адміністрацыяй сада. Прыбраныя хлопчыкі і дзяўчынкі паказалі шмат цікавых і кранальных нумароў для сваіх любімых мам і бабуль. Не засталіся ў баку і віноўніцы ўрачыстасці і з задавальненнем разам са сваімі дзеткамі ўдзельнічалі ў забаўляльных конкурсах. Закончылася святочнае мерапрыемства чаяпіццем.

■ Алена ПЯТУШКА. Фота аўтара.