ПАЛЯВЫЯ РАБОТЫ ПРАЦЯГВАЮЦЦА

Деньги

0Пакуль не замарозіла ды не заснежыла, у сельгаспрадпрыемствах раёна спяшаюцца завяршыць восеньскія палявыя работы. Першачарговая задача — убраць з палёў кукурузу.

Гэтай культуры было пасеяна 3 100 гектараў. На раніцу чацвярга зжата і ўбрана яна з плошчы 2 110 га, з якой нарыхтавана 63 932 тоны зялёнай масы. Частка пайшла на корм, астатняя на сілас. У траншэі закладзена 50 152 тоны сакавітага кукурузнага корму. Найбольшыя запасы затрамбаваны ў ‘‘Маяку Браслаўскім’’, ‘‘Слабодцы-агра’’, ‘‘Агравідзах’’ і ‘‘Друйскім’’: ад 6 400 да 7 тысяч тон. І кукурузная маса яшчэ паступае на закладку сіласу, бо поўнасцю зжалі ‘‘каралеву палёў’’ толькі ў ‘‘Мяжанах’’, ‘‘Урбанах’’, ‘‘Новай Гвардыі’’ і райаграсэрвісе, дзе яна займала нязначныя плошчы.

Нягледзячы на познія тэрміны, працягваецца і сяўба азімых збожжавых. Праўда, зерне з гэтых плошчаў збіраць у гаспадарках не плануюць. Збожжавыя пойдуць на зялёны корм. Усяго ж азімымі збожжавымі сельгаспрадпрыемствы занялі 8 757 гектараў, гэта блізка да таго, што адводзілася пад восеньскую сяўбу.

Пасля завяршэння ўборкі кукурузы большасць тэхнікі будзе пераключана на восеньскае ворыва. Яго пакуль вядзе роўна палова з усіх гаспадарак. На гэтай рабоце лідзіруюць механізатары СВК ‘‘Маяк Браслаўскі’’, няблага арганізаваны ўздым зябліва таксама ў ААТ ‘‘Агравідзы’’, ‘‘Слабодка-агра’’, КУСП ‘‘Відзаўскі’’.

■ Аляксандр АЗЕВІЧ.