ПАВАГА ПАЖЫЛЫМ І ДАРОГА МАЛАДЫМ

Па добрай традыцыі ў мінулую пят- ніцу каля раённай паліклінікі, дзе ўстаноўлены бюст легендарнаму ўрачу Браслаўшчыны Станіславу Нарбуту, адбылася ўрачыстасць, прысвечаная Дню пажылых людзей і пасвячэнню маладых спецыялістаў у прафесію.

Як заўсёды, шаноўнае месца ператварылася ў залу пад адкрытым небам: поручні лесвіцы былі ўпрыгожаны рознакаляровымі шарамі, музыка разносілася далёка за межы бальнічнай тэрыторыі. Паклапаціліся арганізатары і пра сталых гасцей урачыстасці, якія размясціліся на крэслах, медперсанал выйшаў са сваіх кабінетаў, каб павітаць ветэранаў і маладых калег.

Пасля прывітальных слоў вядучых мерапрыемства — урача-тэрапеўта Міхаіла Героева і загадчыцы клініка-дыягнастычнай лабараторыі Надзеі Глінскай — на імправізаваную сцэну са сваімі настаўнікамі выйшлі маладыя спецыялісты. Сёлета калектыў ЦРБ папоўнілі два ўрачы, акушэркі, фельчар і медыцынскія сёстры. Усе яны прыйшлі з багажом тэарэтычных ведаў, якія атрымалі ў спецыялізаваных ўстановах адукацыі, а задача іх настаўнікаў — прымножыць і накіраваць гэтыя веды на карысць і патрэбу пацыентаў.

Урач-педыятр Ганна Навумёнак, якая сама толькі год таму назад пераступіла парог раённай установы аховы здароўя, павіншавала сваіх маладых калег і пажадала ім плённа пачаць працоўны шлях.

Пад сур’ёзным і праніклівым поглядам бронзавага С. Нарбута маладыя спецыялісты далі клятву быць дастойнымі абранаму шляху і добрасумленна выконваць статут установы.

Сардэчна павіншаваў моладзь з пачаткам прафесійнай дзейнасці галоўны ўрач ЦРБ Аляксандр Макарэвіч, пажадаў ім поспеху і выніковай працы, адказных адносін да сваіх абавязкаў і ўважлівага стаўлення да кожнага пацыента. Не трэба баяцца цяжкасцей, а ў выніку неабходнасці, падкрэсліў А. Макарэвіч, маладыя супрацоўнікі калектыву заўсёды могуць разлічваць на дапамогу старэйшых і больш вопытных калег.

Шчырымі апладысментамі віталі медыкі сваіх ветэранаў, якія прыйшлі на свята. Тым, хто сёлета пайшоў на заслужаны адпачынак, уручылі букеты і падарункі. Ад імя ветэранаў са словамі ўдзячнасці за клопат і ўвагу, а таксама пажаданнямі поспеху маладым выступіла былая медсястра Ірына Чамярынская.

Радавалі ўдзельнікаў свята сваім выступленнем артысты РЦК, спяваў для сваіх калег і Міхаіл Героеў. З пранікнёнымі словамі да прысутных звярнулася старшыня прафкамітэта ЦРБ Аксана Радзько. Закончылася свята чаяпіццем з саладосцямі.

■ Алена ПЯТУШКА. Фота аўтара.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

В Беларуси расширен перечень участников системы государственного социального страхования

Главой государства подписан Закон Республики Беларусь от 22 апреля 2024 г. No 365-З «Об изменении…

11 часов ago

Ряд сотрудников Браславского участка электросвязи отмечены ведомственными наградами

Сегодня нет такой сферы общественной жизни или производственной отрасли, которые могли бы обойтись без услуг…

11 часов ago

Клава Кока — очередной хедлайнер фестиваля Viva Braslav-2024

Очередным хедлайнером, заявленным организаторами на фестиваль Viva Braslav-2024, стала Клава Кока. Российская певица, автор песен, видеоблогер и телеведущая.…

12 часов ago

Первый хедлайнер? На Viva Braslav-2024 выступит МакSим

На Viva Braslav-2024 выступит российская певица МакSим, сообщают организаторы. Музыкальный продюсер, автор-исполнитель и единственная певица,…

12 часов ago

Когда профессия — жизнь. История браславчанина Владимира Преткеля

Владимир Преткель пользуется уважением и авторитетом в коллективе национального парка «Браславские озера». В лесном хозяйстве…

15 часов ago

В г.п. Видзы Браславского района сгорел гараж

Пятого мая в 11.35 в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре гаража в г.п. Видзы.…

16 часов ago