Categories: Деньги

УЗНАГАРОДЫ АД АБКАМА ПРАФСАЮЗА

Кожны год, у час жніва, райкам прафсаюза работнікаў АПК ладзіць спаборніцтва сярод камбайнераў і вадзіцеляў, якія заняты на адвозцы зерня. Не выпускае са свайго поля зроку працу гэтай катэгорыі хлебаробаў і абласная арганізацыя. І калі па ўмовах спаборніцтва ў раёне дыпломамі і прызамі ўзнагароджваюцца камбайнеры і вадзіцелі, якія першымі намалоцяць ці адвязуць 500, 1000, 1,5 тысячы тон зерня, то абкам прафсаюза дзеля ўзняцця духу саперніцтва, як правіла, заахвочвае тых, хто літаральна наступае на пяты лідарам.

Вось і ў сераду ў раён заахвочвальныя прэміі і падзячныя лісты прывёз старшыня Віцебскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Кузмянкоў. Трэба сказаць, што сёлета было даволі складана выбраць прызёраў, бо два камбайнеры з СВК ‘‘Маяк Браслаўскі’’ і два з ААТ ‘‘Агравідзы’’ ідуць літаральна плячо ў плячо. Іх намалоты розняцца на 3-5 тон.

Каб быць максімальна аб’ектыўнымі перад самым выездам з Браслава давялося яшчэ раз пераправерыць намалоты прэтэндэнтаў на ўзнагароды. У выніку лаўрэатамі прэміі абкама прафсаюза работнікаў АПК сталі Андрэй Васілевіч з СВК ‘‘Маяк Браслаўскі’’, які высыпаў з бункера свайго камбайна 497 тон збожжа, і Аляксандр Лапушынскі з ААТ ‘‘Агравідзы’’, які на дзень узнагароджвання намалаціў 491 тону зерня.

А. Кузмянкоў павітаў абодвух з працоўнымі поспехамі, падзякаваў за шчырую сумленную працу, пажадаў не зніжаць узятых тэмпаў і ўручыў ім падзячныя лісты і грашовыя прэміі.

У сваю чаргу старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Вялічка ўручыў камбайнерам майкі лідараў і вымпелы.

■ Аляксандр АЗЕВІЧ. Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

7 часов ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

11 часов ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

12 часов ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

12 часов ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

13 часов ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

13 часов ago