НА ПАНАДВОРКУ ЎСЕ САБРАЛІСЯ. Да юбилею ансамбля

Ансамбль народнай песні “На панадворку” добра ведаюць не толькі на Браслаўшчыне, але і далёка за яе межамі. Заснаваны ў 1993 годзе, ён мае багатую і слаўную гісторыю, а сёлета споўнілася 20 гадоў з дня прысваення яму звання “народны”. З гэтай нагоды — інтэрв’ю карэспандэнта газеты Алены Набеевай з нязменным кіраўніком ансамбля, пераможцам у намінацыі “Культура, мастацтва, духоўнае адраджэнне” раённых спаборніцтваў “Лепшы па прафесіі” Марынай Шыркевіч.

Марына Сямёнаўна, больш за 20 год вы непарыўна звязаны з ансамблем. Узгадайце, як усё пачалося?

— У 1993 годзе мяне выклікала да сябе тагачасны начальнік аддзела культуры Валянціна Вашчанка і прапанавала сабраць калектыў, але з адной умовай — “зрабіць так, каб было не сорамна прадстаўляць раён на розных мерапрыемствах, у тым ліку замежных”. Пры гэтым у яго склад павінны былі ўваходзіць толькі работнікі культуры. Апошнія аператыўна адгукнуліся на мой заклік, і праз некаторы час мы выступілі на “Браслаўскіх зарніцах”.

Кажуць, як карабель назавеш, так ён і паплыве. Ваш калектыў, як мы бачым, паспяхова лавіруе ў віхуры культурнага жыцця. Як узнікла назва “На панадворку”?

— Перад першым выступленнем неабходна было вызначыцца з назвай. “На панадворку” ўзнікла раптоўна. Па- першае, не было пастаяннага месца для рэпетыцый. Па-другое, калі я запыталася, на якой пляцоўцы мы будзем выступаць на “Браслаўскіх зарніцах”, то адказалі — “на панадворку”. Так і назвалі свой калектыў. А некалькі гадоў таму назад кампазітар Леанід Лаўрыновіч напісаў аднайменную песню, якая стала нашай візітнай карткай.

У ансамбля вельмі разнастайны рэпертуар. Як вы яго падбіраеце?

— Так, наш рэпертуар багаты і рознажанравы, але пры гэтым кожная песня любімая. Калі я толькі пачала займацца падборам кампазіцый для выканання, то шмат працавала на мясцовым песенным матэрыяле. Яшчэ да пачатку працы ў ансамблі часта выязджала ў экспедыцыі і запісвала песні на дыктафон. А ў калектыве гэтыя фальклорныя запісы мне аказаліся вельмі дарэчы. Напрыклад, апрацаваныя купальскія песні ляглі ў аснову пачатковага рэпертуару. Пасля сталі выконваць творы беларускіх аўтараў. Таксама з задавальненнем спяваем кампазіцыі, напісаныя нашымі землякамі Л. Лаўрыновічам, А. Белусём, Т. Крумплеўскай.

— Як адбываецца рэпетыцыйны працэс?

— У поўным складзе ансамбль “На панадворку” збіраецца 1-2 разы на тыдзень. Але пры гэтым шмат рэпетыруем ці па-асобку з удзельнікамі, ці па групах. У залежнасці ад складанасці песеннага твору на вывучэнне асобных партый і звядзенне ў агульную кампазіцыю можна аддаць да шасці месяцаў. Зазначу, што спяваем мы на 5 галасоў і любім выконваць песні акапэльна.

— Не магу не запытацца пра вашы сцэнічныя касцюмы, у якіх вы выглядаеце ярка і ўнікальна.

— Першыя касцюмы мы збіралі па ўсіх дамах культуры, таму выглядалі вельмі стракатымі. Праз некаторы час нам купілі аднолькавыя. Апошнія гады маем два пастаянныя камплекты. Абодва зробленыя пад заказ. Пры гэтым мы кансультаваліся з супрацоўнікамі музея традыцыйнай культуры. Касцюмы пашыты ў традыцыйных браслаўскіх колерах і аздобленыя мясцовымі вышыўкамі. Нават жаночыя галаўныя ўборы ў нас такія, як некалі насілі браслаўчанкі.

У вас больш за 30 узнагарод рознага ўзроўню. Якая для вас найдаражэйшая?

— Кожная грамата ці дыплом нясе шмат станоўчых эмоцый. Вельмі памятная грамата ад Міністэрства культуры за ўдзел у ІІ Усебеларускім фестывалі народнага мастацтва “Беларусь — мая песня”, сярод апошніх — дыплом лаўрэата І ступені ў абласным аглядзе-конкурсе “Браслаўская харавая асамблея”. Таксама я вельмі даражу тым, што наш калектыў за час існавання стаў сапраўднай творчай сям’ёй і вельмі ўдзячна лёсу, што звёў мяне з гэтымі таленавітымі людзьмі.

— Дзякуй вам за гутарку, творчых поспехаў і ўдзячных слухачоў. ■

admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

1 день ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

2 дня ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

2 дня ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

2 дня ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

2 дня ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

2 дня ago