Калі заўважылі падазроных асоб неславянскай знешнасці

Жаданні бываюць розныя, але кожны чалавек хоча жыць у бяспецы і свабодзе. Шкада, што ёсць краіны, дзе ідзе вайна і кожную хвіліну людзям пагражае небяспека. Часта гэты фактар вымушае чалавека да прыняцця рашэння змяніць месцажыхарства.

Ён пакідае свой дом, Радзіму і спрабуе знайсці месца ў іншай, больш багатай і цывілізаванай краіне. Аднак “жаданыя” для мігрантаў краіны абараняюць свой унутраны рынак працы, сваю эканоміку, бяспеку і здароўе насельніцтва. Таму многія спрабуюць мігрыраваць нелегальна.

Здавалася б, што тут такога: людзі проста шукаюць лепшага жыцця. Аднак не ўсё так проста. Свет шматгранны, існуюць розныя рэлігійныя радыкальныя плыні, дапушчальныя нормы паводзін і маралі, хтосьці з’яўляецца ўдзельнікам баявых дзеянняў ці здзейсніў цяжкае злачынства і хаваецца ад правасуддзя. Многія мігранты ідуць з рэгіёнаў з дрэнным эпідэміялагічным становішчам, а таксама нясуць с сабой зброю і наркотыкі. Аднак найбольшую пагрозу ўяўляюць тэрарысты.

У большасці выпадкаў дадзеныя пагрозы характэрныя для краін Еўрапейскага саюза і Беларусь на шляху мігрантаў з’яўляецца транзітнай краінай. Але дзе гарантыі таго, што, знаходзячыся ў нашай дружалюбнай краіне, яны не здзейсняць злачынства ці не стануць распаўсюджвальнікамі наркотыкаў, зброі і хвароб?

Давайце не будзем абыякавымі да праблемы незаконнай міграцыі і зробім усё магчымае для забеспячэння бяспекі ў сваім доме і доме суседзяў.

Калі ў прыграніччы вы заўважылі падазроных асоб неславянскай знешнасці, звяртайцеся ў бліжэйшае падраздзяленне органаў пагранічнай службы, паведамляйце па тэлефонах: аддзел пагранічнай службы “Опса” — 35-1-20; пасты: “Урбаны” — 35-0-45, “Карасіна” — 26-3-48, “Пакульня” — 28-8-51, “Відзы” — 28-7-82, “Казяны” — 23-3-00; заставы: “Друя” — 25-1-89, “Плюсы” — 23-9-92.

Варта ведаць, што наўмыснае незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, калі гэта дзеянне не цягне крымінальнай адказнасці, а таксама замах на такое парушэнне пагражаюць папярэджаннем з дэпартацыяй альбо штрафам ад дзесяці да ста базавых велічынь з дэпартацыяй ці без.

■ Полацкі пагранічны атрад.

admin

Recent Posts

Надбавка за статус. Насколько и почему квартиры в Браславе дороже, чем в соседних регионах

За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…

9 часов ago

Сделала себя сама. Браславчанка Ольга Бойко — отличный пример успешной женщины

Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…

9 часов ago

«Белпочта» выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

 "Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…

9 часов ago

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

15 часов ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

16 часов ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

16 часов ago