Другі міжрэгіянальны конкурс “А гармонік грае-грае” адбыўся ў межах раённага свята “Вішнёвы фестываль” у Глыбокім. Удала выступіў на ім браслаўчанін Дзяніс Ясіновіч.

Конкурс баяністаў быў праведзены ў мінулым годзе ўпершыню і толькі для жыхароў Глыбоцкага раёна. Сёлета арганізатары мерапрыемства пашырылі яго рамкі і запрасілі да ўдзелу баяністаў, акардэаністаў і гарманістаў з усіх куточкаў Беларусі і блізкага замежжа. Выступаць канкурсантам давялося на галоўнай пляцоўцы ў дзень закрыцця свята. Журы па выніках выступленняў неабходна было вызначаць уладальніка Гран-пры, прызёраў і пераможцу ў намінацыі “Прыз глядацкіх сімпатый”. Галоўным жа прызам конкурсу з’яўляўся баян вішнёвага колеру.

Гонар прадставіць Браслаўшчыну выпаў навучэнцу Браслаўскай дзіцячай школы мастацтваў Дзянісу Ясіновічу. Хлопец займаецца ў вопытнага педагога Ірыны Бялусь, неаднаразова ўдзельнічаў у конкурсах рознага ўзроўню і займаў прызавыя месцы. Цяпер у яго скарбонцы музычных перамог з’явілася яшчэ адна. Па выніках конкурсу журы прысудзіла Дзянісу дыплом другой ступені “Гармонь — чароўныя планачкі” ў першай узроставай катэгорыі. Як адзначыла дырэктар ДШМ Людміла Новікава, ва ўстанове ганарацца поспехам Дзяніса і жадаюць хлопцу пакарэння новых музычных вяршынь.

■ Алена НАБЕЕВА.

admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

58 минут ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

5 часов ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

6 часов ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

6 часов ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

7 часов ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

7 часов ago