Аляксандр Лукашэнка: у Беларусі дастаткова рабочых месц для тых, хто жадае працаваць

Главное

000019_81022_bigПрэзідэнт Беларусі 22 ліпеня здзейсніў рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць. Кіраўніку дзяржавы было даложана аб выкананні яго даручэнняў па сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёну і добраўпарадкаванні абласнога цэнтра. А. Лукашэнка наведаў прамысловыя прадпрыемствы Магілёва, сустрэўся з кіраўніцтвам вобласці, прадпрыемстваў, працоўнымі калектывамі.

‘‘Галоўны мой клопат, каб людзі былі заняты, але з адной толькі ўмовай: калі яны хочуць працаваць. Для жадаючых працаваць я гатовы рабіць усё, каб яны знайшлі сваё рабочае месца. І такіх рабочых месц і ўмоў для стварэння рабочых месц сёння дастаткова’’, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з працоўнымі калектывамі магілёўскіх прамысловых прадпрыемстваў.

Разам з тым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што людзі павінны і самі шукаць для сябе работу. ‘‘Калі раптам у Магілёве не будзе рабочага месца, то яно будзе ў Бабруйску, Мінску, Гродне, Светлагорску, Добрушы, — сказаў Прэзідэнт. — Але давайце шчыра, ці ўсе хочуць працаваць?’’ — задаў рытарычнае пытанне кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, сістэма размеркавання пасля заканчэння ВНУ таксама была ўведзена для таго, каб маладыя людзі не засталіся без работы. ‘‘Мы заўсёды прадастаўляем першае рабочае месца, людзей на вуліцу не выкідваем, гатовы дапамагаць ім і падтрымліваць іх’’, — звярнуў увагу беларускі лідар.

Прэзідэнт таксама заўважыў, што ў краіне ўсё роўна можа быць невялікі ўзровень беспрацоўя, прычым у Беларусі ён у разы меншы, чым у многіх дзяржавах. ■