Усё для тых, хто мае, ці жадае набыць плаўсродак

На канец 2-га квартала бягучага года ў Браслаўскім участку дзяржаўнай інспекцыі маламерных суднаў стаяла на ўліку больш за 2700 плавальных сродкаў грамадзян і 132 юрыдычных асоб. Звыш паловы з іх — гэта прыватныя вёсельныя лодкі. Шмат і маторак: 757 з магутнасцю рухавіка да 5 конскіх сіл, 111 — ад 5 да 30 к. с., 12 — звыш 30 к. с., 19 гідрацыклаў.

Такая колькасць маламерных суднаў, зарэгістраваных у нашым раёне, у разы перавышае іх наяўнасць у акваторыях Мёрскага, Глыбоцкага, Шаркаўшчынскага і Пастаўскага рэгіёнаў, паднаглядных Браслаўскаму ўчастку ДІМС (найбольш лодак пасля браслаўчан у мёрцаў— 666).

Калі ж да агульнай лічбы ў думках прыплюсаваць непадлічаную колькасць плавальных сродкаў, якія вязуць сюды з сабой на адпачынак турысты, лічу, можна смела сцвярджаць, што ў навігацыйны сезон іх на нашых вадаёмах не менш за 3000.

Карыстаюцца лодкамі, вядома ж, найперш рыбаловы-аматары. Плаваюць на іх ды “швартуюцца” па берагах шматлікіх браслаўскіх азёр. А вось уладальнікам катараў, асабліва камфартабельных, здзейсніць кожны выхад на ваду больш складана. Такі плаўсродак пакінуць без нагляду нават на адну ноч па вядомых прычынах вельмі рызыкоўна. Таму і даводзіцца заўжды цягаць яго на прычэпе. Прычым цывілізавана спусціць маторную лодку на ваду і выцягнуць яе назад, ні на кроплю не парушаючы прыродаахоўнага заканадаўства, практычна немагчыма нават на вялікіх азёрах, такіх як Дрывяты, Струста ці Снуды, бо хоць крыху падрыхтаваных месц для спуску маторак на ваду, на жаль, увогуле не існуе.

Рыбаловы-аматары ведаюць, што ў адпаведнасці з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства ўезд і перамяшчэнне ў рыбалоўных угоддзях механічных транспартных сродкаў забаронены (пункт 109. 17 Правілаў).

Як пры такіх умовах катары ўсё ж такі аказваюцца на вадзе — асобная тэма. А з асабістых назіранняў магу сказаць, што браслаўчане, якія паважаюць заканадаўства і шануюць прыроду, спускаюць на ваду свае маторкі ў адзіным каля Браслава больш-менш прыстасаваным для гэтага месцы — у Гусароўшчыне. Хоць і тут не існуе шыльды з адпаведным надпісам.

Між іншым, згодна з п. 68 Правілаў рэалізоўваць пуцёўкі на платнае аматарскае рыбалоўства арандатары ці карыстальнікі рыбалоўных угоддзяў павінны пасля стварэння спрыяльных умоў для здзяйснення аматарскай лоўлі рыбы. І гэта не толькі зарыбленне, але і абсталяванне лодачных станцый, прычалаў, аўтастаянак і месц для начлега, пракат прыстасаванняў рыбалоўства, маламерных суднаў і іншых паслуг. Няўжо хоць бы ў Гусароўшчыне ў карыстальніка водных угоддзяў, якім з’яўляецца ДПУ НП “Браслаўскія азёры”, не хапае сіл, каб паглыбіць участак берагавой лініі, падсыпаць пад’езд шчэбнем, зрабіць планіроўку пляцоўкі для стаянкі аўтатранспарту? Сродкаў для гэтага трэба нямнога, а выгада відавочная як для аматараў актыўнага адпачынку, так і для самой прыродаахоўнай установы: чым больш турыстаў, рыбаловаў-аматараў, тым грунтоўнейшы і даход.

■ Казімір ПЯТУШКА.

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

1 день ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

2 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

2 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

2 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

2 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

2 дня ago