Чакаем на выстаўцы сабак

Акции, конкурсы, выступления Калейдоскоп

dogsshow-22 (1)Запрашаем браслаўчан і гасцей горада наведаць             17 ліпеня штогадовую выстаўку сабак розных парод “Кубак Браслава- 2016”. Мерапрыемства пачнецца ў 12 гадзін на гарадскім стадыёне. Наведвальнікам уваход свабодны. У рамках “Кубка Браслава” таксама будзе праводзіцца рэспубліканская выстаўка па пародах: французскі бульдог, мопс, ёркшырскі тэр’ер. Чакаецца ўдзел аматараў сабакаводства з краін Прыбалтыкі, Расіі і розных гарадоў Беларусі. Судзіць у рынгах будуць вопытныя эксперты. Удзельнікі выстаўкі могуць зарэгістраваць сваіх гадаванцаў да 10 ліпеня па тэл. 5183011 (МТС).

Валянціна ЕРМАЛЁНАК, рэгіянальны прадстаўнік БКА “Альба Рос”.