На Браславщине в жару утонул человек

Происшествия

bk_info_orig_65690_1467089144Зразумела, што ў летнюю спёку многія людзі вырашылі адпачыць ля вады. Аднак статыстыка пацвярджае, што менавіта ў такі час адбываецца большасць трагедый. Не абышлося без ахвяр на вадзе і ў Браслаўскім раёне.

У нядзелю 26 чэрвеня на возеры Ажэхава ў Мяжанскім сельсавеце знойдзены труп мужчыны. Тапельца (ім аказаўся 63-гадовы пенсіянер) на кладцы возера знайшла суседка. Абставіны гібелі пакуль высвятляюцца.

Ратавальнікі МНС і Асвода нагадваюць, што дзецям любога ўзросту нельга купацца без нагляду дарослых.

На адпачынку трэба пастаянна назіраць за імі, нават падчас знаходжан- ня на беразе. Трэба спыняць гульні дзяцей на вадзе і не дазваляць ныраць з прыбярэжных канструкцый або берага. Акрамя таго, неабходна навучыць дзіця ў выпадку, калі хтосьці тоне, выклікаць ратавальнікаў. Дарослыя таксама павінны берагчы сябе: плаваць у абсталяваных месцах, не злоўжываць алкаголем, быць асцярожнымі з механічнымі плаўсродкамі.

■ Віктар МАРХЕЛЬ, старшыня РА Асвод.