Ці стала лепшай наша турыстычная інфраструктура?

У разгары турыстычны сезон. Сотні ці нават тысячы гасцей Браслаўшчыны штодзень ацэньваюць наш рэгіён звонку, што называецца, свежым вокам. Але ці ёсць у нас на што паглядзець? Ці стаў Браслаў зручным для адпачываючых? Што і ў які бок змянілася ў плане турыстычнай прывабнасці нашага краю? Адказы на гэтыя пытанні “Браслаўская звязда” шукала з дапамогай інтэрнэту.

Мы прапанавалі браслаўскім карыстальнікам папулярных сацыяльных сетак ацаніць змены ў турыстычнай інфраструктуры раёна, якія адбыліся за апошнія гады. У апытанні паўдзельнічалі больш за 550 чалавек.

Як высветлілася, не бачаць змяненняў у гэтай сферы 14% апытаных. Сорак тры працэнты рэспандэнтаў выказалі меркаванне, што турыстычная інфраструктура Браслаўшчыны палепшылася нязначна, а 30% далі праведзенай рабоце больш высокую ацэнку і абралі варыянт “Значна палепшылася”. Каля 20 чалавек, або 4% удзельнікаў апытання, адказалі, што інфраструктура пагоршылася. Не змаглі даць канкрэтны адказ 9% апытаных.

Такім чынам, вынікі апытання даюць падставу меркаваць, што браслаўская грамадскасць у цэлым станоўча ацэньвае праведзеную работу па павышэнні турыстычнай прывабнасці Браслаўшчыны. Хочацца думаць, што шматлікія турысты з ёй салідарныя. ■

Вячаслаў КАЛАДЫНСКІ.

admin

Recent Posts

В Беларуси расширен перечень участников системы государственного социального страхования

Главой государства подписан Закон Республики Беларусь от 22 апреля 2024 г. No 365-З «Об изменении…

8 часов ago

Ряд сотрудников Браславского участка электросвязи отмечены ведомственными наградами

Сегодня нет такой сферы общественной жизни или производственной отрасли, которые могли бы обойтись без услуг…

8 часов ago

Клава Кока — очередной хедлайнер фестиваля Viva Braslav-2024

Очередным хедлайнером, заявленным организаторами на фестиваль Viva Braslav-2024, стала Клава Кока. Российская певица, автор песен, видеоблогер и телеведущая.…

9 часов ago

Первый хедлайнер? На Viva Braslav-2024 выступит МакSим

На Viva Braslav-2024 выступит российская певица МакSим, сообщают организаторы. Музыкальный продюсер, автор-исполнитель и единственная певица,…

10 часов ago

Когда профессия — жизнь. История браславчанина Владимира Преткеля

Владимир Преткель пользуется уважением и авторитетом в коллективе национального парка «Браславские озера». В лесном хозяйстве…

12 часов ago

В г.п. Видзы Браславского района сгорел гараж

Пятого мая в 11.35 в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре гаража в г.п. Видзы.…

13 часов ago