ПА-БЕЛАРУСКУ І З НАРОДНЫМ КАЛАРЫТАМ

Летнія кірмашы рамёстваў даўно палюбіліся як браслаўчанам, так і шматлікім гасцям, нават сталі своеасаблівай фішкай нашага турыстычнага краю. Сёлета першы такі фэст пад назвай “Купальскі вянок” прайшоў у нядзелю на звыклай пляцоўцы каля музея традыцыйнай культуры. І хоць на кірмашы было нешматлюдна, але той, хто прыйшоў, ніколькі не пашкадаваў, бо марна бавіць час не прыйшлося.

Тут з першых крокаў, як заўсёды, свая атмасфера і адметны каларыт: у паветры лунае беларуская музыка, майстры ў адмысловых касцюмах, старажытныя народныя рамёствы перапляліся з сучаснымі тэхнікамі. Ткацтва, пляценне з саломкі і лазы, ганчарства, разьба па дрэве, выраб лялек-абярэгаў — усяго не пералічыць, чым славяцца браслаўскія ўмельцы.

Удзельнікаў і гасцей кірмашу вітала Эла Зінкевіч, а падхапілі яе словы артысты народнага ансамбля беларускай песні “Сябрына”. Сама назва “Купальскі вянок” падказвала тэматыку творчага свята. Прысутных чакалі купальскія песні і вясёлыя забавы. Дзяўчаты, напрыклад, маглі прадэманстраваць сваё ўменне плесці вянкі, але зрабіць гэта трэба было і хутка, і прыгожа. Таксама ўсе жадаючыя прынялі ўдзел у віктарыне, пагулялі ў беларускую гульню “Цярэшка”. А сябар кірмашу Галляш Сялява прапанаваў патанцаваць пад дуду. Некалькі хвілін практыкі — і хлопцы з дзяўчатамі пусціліся ў скокі. Пазней госці змаглі прыняць удзел яшчэ ў некалькіх майстар-класах, якія праводзілі майстры і мастакі народнага клуба “Ля возера”.

У рамках першага летняга кірмашу адбылося і адкрыццё выставы “Браслаўская палітра”. У экспазіцыі прадстаўлены творы 5 мастакоў — Яна Рыдзікі, Аліны Трукан, Мікалая Стаса, Юліі Шылай і Чэслава Жусяля. Усе творы розныя па жанры і тэматыцы, але кожны адметны па-свойму, яны заварожваюць глыбінёй аўтарскіх думак.

Першы сёлетні кірмаш завяршыўся. Браслаўчане разам з гасцямі горада атрымалі асалоду і пакінулі на памяць не толькі добры настрой, але і сувеніры, у якіх любоў і душа нашых майстроў. ■

Вера БУЛАНАВА. Фота аўтара.

admin

Recent Posts

В Беларуси расширен перечень участников системы государственного социального страхования

Главой государства подписан Закон Республики Беларусь от 22 апреля 2024 г. No 365-З «Об изменении…

5 часов ago

Ряд сотрудников Браславского участка электросвязи отмечены ведомственными наградами

Сегодня нет такой сферы общественной жизни или производственной отрасли, которые могли бы обойтись без услуг…

5 часов ago

Клава Кока — очередной хедлайнер фестиваля Viva Braslav-2024

Очередным хедлайнером, заявленным организаторами на фестиваль Viva Braslav-2024, стала Клава Кока. Российская певица, автор песен, видеоблогер и телеведущая.…

6 часов ago

Первый хедлайнер? На Viva Braslav-2024 выступит МакSим

На Viva Braslav-2024 выступит российская певица МакSим, сообщают организаторы. Музыкальный продюсер, автор-исполнитель и единственная певица,…

7 часов ago

Когда профессия — жизнь. История браславчанина Владимира Преткеля

Владимир Преткель пользуется уважением и авторитетом в коллективе национального парка «Браславские озера». В лесном хозяйстве…

9 часов ago

В г.п. Видзы Браславского района сгорел гараж

Пятого мая в 11.35 в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре гаража в г.п. Видзы.…

10 часов ago