Турнір побытавых беларускіх танцаў на “Браслаўскіх зарніцах”

Турнір побытавых беларускіх танцаў у межах Міжнароднага свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы” сёлета сабраў больш за 80 удзельнікаў з Лепеля, Шуміліна, Гарадка, Лёзна, Сянно, Чашнікаў, Мёр, Глыбокага, Дуброўна, Пастаў, Ушачаў, Полацка, Віцебска і, вядома, Браслава.

Турнір танцавальных пар пачаўся з агульнага танца. Усе танцоры пусціліся ў пляс пад гукі добра вядомай і любімай беларускай полькі. Гэта было прыгожае і феерычнае відовішча! Разнастайныя рэгіянальныя касцюмы, рознаўзроставыя пары, мноства варыянтаў выканання танца — з першых хвілін мерапрыемства стала зразумела, што турнір будзе цікавым.

Удзельнікаў падзялілі на тры ўзроставыя катэгорыі. Пасля чарговага туру і падліку балаў ад журы частка пар адсейвалася. І з кожным разам усё цікавей было назіраць, хто пройдзе далей.

Лявоніха, мікіта, полька, какетка, месяц, абэрак, верацяно, ночка, субота, нарэчанька — гэтыя і не толькі танцы выконвалі ўдзельнікі турніру. Як высветлілася, у кожным рэгіёне свае адметнасці. Як толькі танцоры не заблытваліся?! Тым больш пад пільным і строгім вокам журы, у склад якога ўваходзілі Галіна Баркевіч, начальнік аддзела культуры галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, Кацярына Лабука, дырэктар ДУ “Віцебскі АМЦНТ”, Вольга Панэ, галоўны балетмайстар ДУ “Віцебскі АМЦНТ”, Ігар Гарбуноў, выкладчык харэаграфічных дысцыплін Віцебскага каледжа культуры і мастацтваў, Вераніка Хомбак, дырэктар Лепельскай ДШМ.

На працягу некалькіх гадзін пары кожным сваім рухам, паваротам, прытупам і нават усмешкай даказвалі, што яны лепшыя. Аднак пераможцам стала і атрымала Гранпры турніру ў намінацыі “Адметны мясцовы танец” пара з Лёзна. Асобна былі вызначаны пераможцы і прызёры ў кожнай узроставай групе, а ўсе танцавальныя пары атрымалі дыпломы ўдзельнікаў турніру по- бытавых беларускіх танцаў.

Добра выступілі на турніры і нашы землякі. Абедзве браслаўскія пары выйшлі ў фінал, аднак Дзмітрыю Мачульскаму і Алене Пяткун крыху не хапіла балаў да прызавых месцаў. А вось Аляксей Ягоранкаў і Ала Галіна сталі трэцімі ў сваёй узроставай групе.

Турнір побытавых танцаў стаў яркай і прыгожай старонкай у агульным летапісе “Браслаўскіх зарніц”. Дзякуючы яму, мы пашыраем свае веды пра танцавальную культуру нашых продкаў, знаёмімся з самабытнымі і адметнымі танцамі. Хочацца, каб з кожным годам ён пашыраў свае межы, а колькасць удзельнікаў толькі ўзрастала!

Алена НАБЕЕВА. Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Надбавка за статус. Насколько и почему квартиры в Браславе дороже, чем в соседних регионах

За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…

14 часов ago

Сделала себя сама. Браславчанка Ольга Бойко — отличный пример успешной женщины

Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…

14 часов ago

«Белпочта» выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

 "Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…

15 часов ago

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

20 часов ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

22 часа ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

22 часа ago