Categories: Новости

“Браслаўскі фальварак”: чым багата Браслаўшчына

“Браслаўскі фальварак” чарговы раз гасцінна запрасіў наведаць яго і падзівіцца, чым багата Браслаўшчына.

“Браслаўскі бульбаслаў” , “Шчасце браслаўскага рыбака”, “На браслаўскія каўбасы ўсе ласы” — так трапна і гучна назвалі сябе тры падвор’і, кожнае з якіх аб’яднала па тры сельсаветы. Яны шчыра запрашалі да сябе пачаставацца адметнымі мясцовымі стравамі, прысмакамі і далікатэсамі, рэцэпты якіх збіраліся па старажылах. Здзіўлялі як маглі. І гэта атрымалася!

Толькі страў з бульбы на сталах Ахрэмавецкага, Друйскага і Цяцеркаўскага сельсаветаў было больш за 20! Традыцыйныя дранікі, клёцкі, калдуны, пячэнне, пірагі, піражкі… Усяго нават не пералічыш, прысутныя толькі дзіву даваліся багаццю страў падчас дэгустацыі.

Водары вэнджанай, смажанай, варанай рыбы даносіліся з падвор’я Мяжанскага, Слабодкаўскага і Плюскага сельсаветаў. Сталы былі багатыя сушанай, вяленай і фаршыраванай рыбай… Не дзіўна, што імправізаваную хатку рыбака не абмінаў ніхто.

Як немагчыма было не зайсці і на падвор’е Опсаўскага, Далёкаўскага і Відзаўскага сельсаветаў. Яны прэзентавалі мясныя прысмакі. Рулеты, каўбасы розных відаў, катлеты, мяса і сала вэнджанае — усё імгненна знікала са сталоў.

Дадайце сюды танцы, песні, прыпеўкі, гульні (людзей забаўлялі мясцовыя творчыя калектывы) — і вы зразумееце, чаму народ доўга не разыходзіўся з “Браслаўскага фальварка”. Акрамя гэтага, кожнае падвор’е было арыгінальна аформлена, вядома, у кантэксце заяўленай тэмы. Многія наведвальнікі ладзілі там цэлыя фотасесіі.

Пабывалі на прэзентацыі браслаўскіх падвор’яў і афіцыйныя дэлегацыі, запрошаныя на свята. Іх удзельнікі былі прыемна здзіўлены ўбачаным.

Словам, “Браслаўскі фальварак” і на гэты раз стаў упрыгажэннем свята, бо яго арганізатары зрабілі ўсё, каб прэзентаваць Браслаўшчыну з лепшага боку.

Алена НАБЕЕВА. Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

1 день ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

2 дня ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

2 дня ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

2 дня ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

2 дня ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

2 дня ago