Categories: Новости

Новыя падмуркі для ўзаемадзеяння

Безумоўна, міжнароднае супрацоўніцтва на розных узроўнях адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак прыносіць значны плён, спрыяе развіццю сяброўства і ўзаемаразуменню паміж людзьмі з розных краін.

З мэтай наладжвання кантактаў з рэгіёнамі Беларусі дэлегацыя Саюза сельскіх гмін Падляскага ваяводства Рэспублікі Польшчы ў маі знаёміліся з асаблівасцямі сацыяльна-эканамічнага развіцця некалькіх раёнаў нашай краіны.

А на гэтым тыдні замежная група на чале з Паслом Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Конрадам Паўлікам пабывала на Браслаўшчыне. Хлебам-соллю прадстаўнічую дэлегацыю сустракалі старшыня райвыканкама Уладзімір Дранеўскі і старшыня райсавета Ніна Пучынская.

У актавай зале гімназіі Уладзімір Дранеўскі прэзентаваў гасцям сацыяльна-эканамічныя асаблівасці Браслаўшчыны, яе прыродную прыгажосць, магчымасці для разнапланавага развіцця. Пры гэтым ён падкрэсліў, што паміж нашым раёнам і рэгіёнамі сямі краін ужо падпісана 16 пагадненняў аб супрацоўніцтве і тры пратаколы аб намерах.

Пасля відэапрэзентацыі пра наш край браслаўскія артысты зладзілі для гасцей невялікі канцэрт. З захапленнем палякі слухалі песні, выкананыя на іх роднай мове, з радасцю падпявалі нашым землякам.

Конрад Паўлік, Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь:

  • Пасля Украіны ў рамках усходняга партнёрства Беларусь з’яўляецца краінай нумар адзін па інфаструктуры, сувязі, супрацоўніцтве на ўзроўні раённай і мясцовай улады. Ужо падпісана больш за сто дамоўленасцей на розных узроўнях, што, безумоўна, даказвае агульную зацікаўленасць.

Паколькі важным кампанентам садзеянню развіцця з’яўляецца еўрапейская палітыка, а ў нас, як у краіны-члена ЕС, ёсць у гэтым накірунку вопыт, то мы гатовы дапамагаць мясцовым уладам Беларусі ў плане атрымання еўрапейскіх фондаў на пэўную дзейнасць і развіццё.

З Браслаўшчынай нас ужо звязваюць шэраг пагадненняў, і гэта не першая сустрэча з вашым краем. І сённяшні прыезд польскай дэлегацыі мае сваёй мэтай знайсці новыя падмуркі і галіны для супрацоўніцтва.

Каб рознабакова прадставіць наш цудоўны край, пазнаёміць з яго разнастайнымі магчымасцямі, для замежных гасцей была падрыхтавана насычаная і разнапланавая праграма.

Так, у браслаўскім касцёле ксёндз Станіслаў расказаў суайчыннікам пра гісторыю стварэння храма і рэлігійнае жыццё сваіх прыхажан. Пры сустрэчы з прадстаўнікамі раённага аб’яднання “Саюз палякаў у Беларусі” госці былі прыемна ўражаны маштабамі дзейнасці, якую праводзяць этнічныя палякі нашага раёна.

Хвілінай маўчання ўшанавалі члены дэлегацыі загінулых суайчыннікаў на воінскім пахаванні часоў Першай Сусветнай вайны і выказалі словы ўдзячнасці мясцовым жыхарам за догляд могілак. Да спадобы прыйшліся гасцям вырабы мясцовых хлебапёкаў і сыраробаў: яны высока ацанілі смакавыя якасці і разнастайнасць прадукцыі браслаўскіх прадпрыемстваў. Каб бліжэй пазнаёміцца з культурай і гісторыяй Браслаўшчыны, убачыць яе цудоўныя краявіды, члены групы завіталі ў музей традыцыйнай культуры і падняліся на гару Маяк. Турыстычны накірунак дзейнасці ў нашым краі госці пабачылі на прыкладзе ПТУП “Браслаў-Атэль” і комплекса “Грын-Клаб”.

На зваротным шляху польская дэлегацыя зрабіла прыпынак у агр. Друя. У мястэчку яна сустрэлася з кіраўніцтвам мясцовай ўлады, ксяндзом і сёстрамі-эўхарысткамі касцёла Святой Тройцы, наведалася да выхаванцаў дзіцячага дома.

Па словах саміх палякаў, яны з прыемнымі ўражаннямі і цудоўным настоем пакідаюць наш край. Прыгожая прырода, прыветлівыя і адкрытыя людзі закранулі сэрцы и душы гасцей.

Хочацца спадзявацца, што гэтыя станоўчыя ўражанні падштурхнуць замежных суседзяў на больш плённае ўзаемадзеянне з нашым рэгіёнам.

Алена Пятушка.

Фота аўтара.

 

 

 

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago