З пасяўной у касьбу без перапынку

Мінулы тыдзень можна лічыць завяршальным этапам веснавых палявых работ. Асобныя гаспадаркі яшчэ будуць дасяваць кукурузу, большасць, каб закрыць недасеяны клін збожжавай групы, працягнуць сяўбу аднагадовых культур. І ўсё ж, нягледзячы на гэта, асноўная маса работ завершана.

Якой выдалася пасяўная для хлебаробаў ААТ “Друйскі”, карэспандэнту газеты Аляксандру Азевічу расказаў дырэктар акцыянернага таварыства Аляксандр Бялюн.

  • Такой складанай, напружанай пасяўной кампаніі, як сёлетняя, у маёй рабоце на пасадзе кіраўніка гаспадаркі яшчэ не выпадала.

З адведзеных пад яравыя культуры 2188 гектараў 1255 зімавалі неўзаранымі. І трэба было размяркоўваць тэхніку так, каб ворыва, падрыхтоўка глебы і сяўба ішлі паралельнымі курсамі. Адпаведна ўзрастала нагрузка на трактары. Здаецца, рыхтавалі мы іх старанна, тым не менш тэхніка ламалася. Прычым, як на злосць, са строю выходзіла энерганасычаная, што адмоўна адбівалася на тэмпах работ.

У дадатак з-за дажджоў прастаялі не менш за 10 дзён, у якія не толькі не маглі рыхтаваць глебу, а нават і з плугамі трактары не ішлі.

Пры сёлетнім недахопе мінеральных угнаенняў імкнуліся папоўніць глебу спажыўнымі рэчывамі за коўт арганікаі. Для гэтага стварылі спецыяльны атрад, які спачатку ўносіў вывезеную яе зімой на палі, затым пераключыўся на вывазку ад ферм. Дарэчы, гэты атрад яшчэ працуе.

І ўсё ж, нягледзячы на цяжкасці, мы закрылі план сяўбы рапсу, зернебабовых, да выхадных паспеем управіцца з кукурузай (размова адбывалася ў чацвер). Недасеяную ж збожжавую групу будзем кампенсаваць аднагадовымі культурамі.

Што датычыць арганізацыі работ, то, як і кожную пасяўную, працавалі ад цямна да цямна. Некалькі начэй аралі. Механізатараў кармілі два разы ў дзень. Прычым падвячоркам — бясплатна. Асобна хачу адзначыць стараннасць нашых повараў Алены Галінскай, Францішкі Смаляковай і практыканткі Святланы Гірон. Адчувальную дапамогу на ворыве глебы аказаў нам прыкамандзіраваны з ПМС механізатар Васіль Раманчык. Нашы ж трактарысты, як і ў кожны сезон, імкнуліся зрабіць усё магчымае, каб правесці сяўбу як мага хутчэй. Цяпер вось у каго менш работы, выкройваюць кожную свабодную гадзіну, каб падрыхтаваць да касьбы замацаваныя машыны і агрэгаты.

Сёлета атрымалася, што паміж пасяўной і касавіцай перапынку не будзе. 23 мая пачалі касьбу траў на сена, зялёнку для падкормкі цялят, а праз некалькі дзён прыступім і да масавай нарыхтоўкі кармоў — самага працяглага сезона палявых работ. Спадзяюся, што нашы людзі і з гэтай задачай здолеюць справіцца.

Фота аўтара.

На здымках: Механізатары Аляксандр Бяляўскі, Васіль Раманчык, Аляксандр Сінкевіч; поварскае трыа.

 

 

admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

1 день ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

1 день ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

1 день ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

1 день ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

1 день ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

1 день ago